2015-02-13 14:54:00

Кардынал: змяніць эканоміку, што не ідзе на карысць чалавеку


12 лютага 2015 г. кардынал Оскар Марадзьяга, старшыня “Caritas Internationalis” і каардынатар Рады кардыналаў, якая дапамагае Пантыфіку ў рэформе Рымскай курыі, прыняў удзел у прэзентацыі кнігі журналістаў-ватыканістаў АндрэаТарнелі і Джакама Галеацы пад назвай “Папа Францішак. Такая эканоміка забівае”. Па словах іерарха, “католікі павінны былі б знайсці ў сабе сілы паставіць пад сумнеў сістэму, заснаваную на ўсёмагутнасці фінансаў”. Ён падкрэсліў, што няроўнасць рана ці позна вядзе да насілля. Калі гаворка заходзіць пра дапамогу бедным, кажуць, што гэта лацінаамерыканская з’ява. Насамрэч, толькі сляпы не бачыць, што бедныя паўсюль, у тым ліку, і ў еўрапейскіх краінах, адзначыў пурпурат.

“Сацыяльнае вучэнне Касцёла – адзін з самых вялікіх сакрэтаў, яго ведаюць нямногія! Той, хто вінаваціць Папу ў марксізме, дэманструе няведанне сацыяльнага вучэння Касцёла, на якім грунтуюцца ўсе разважанні Святога Айца”, - заўважыў кардынал Марад'яга.

Калі эканоміка не ідзе на карысць чалавека, трэба мець мужнасць змяніць яе, лічыць кардынал. Нас заклікаюць да строгасці, эканоміі. На самой справе, гаворка ідзе пра вельмі жорсткія меры, якія больна закрануць найбяднейшыя слаі насельніцтва. Таму Святы Айцец і перасцярагае ад “эканоміцы, якая забівае”, адзначыў лацінаамерыканскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.