2015-02-12 11:29:00

Святы Айцец: рэформы - гэта час і супрацоўніцтва


12 лютага 2015 г. у Ватыкане папа Францішак адкрыў кансісторый, на якім будуць разглядацца пытанні рэформы Рымскай курыі. У сваім звароце да ўдзельнікаў пасяджэння Пантыфік падкрэсліў, што асноўная мэта кансісторыя – спрыянне гарманізацыі працы розных ведамстваў, наладжванне больш эфектыўнага супрацоўніцтва ў духу абсалютнай празрыстасці, сінадальнасці і калегіяльнасці. На яго думку, рэформа – гэта не самамэта, а спосаб данесці да людзей хрысціянскае сведчанне, спрыяць больш эфектыўнай евангелізацыі, стварыць умовы для плённага экуменізму, спрыяць больш канструктыўнаму дыялогу з усімі. Рэформа, у падтрымку якой выступіла большасць кардыналаў яшчэ перад канклавам, павінна будзе яшчэ больш удасканаліць ідэнтычнасць Рымскай курыі, дапамагчы Наступніку св. Пятра ў выкананні яго вышэйшых пастырскіх абавязкаў на карысць Паўсюднага і мясцовых Касцёлаў.  Гэтыя пастырскія абавязкі накіраваны на “умацаванне адзінства веры, камуніі Божага народа і выкананне місіі Касцёла ў свеце”, адзначыў Папа.

Дасягнуць гэтай мэты нялёгка: для гэтага неабходны час, рашучасць і супрацоўніцтва кожнага. Менавіта ў духу супрацоўніцтва, - упэўнены Папа, - і распачынаецца першае пасяджэннне кансісторыя, плён якога будзе залежыць ад удзелу кожнага, а таксама ад усведамлення неабходнасці спрыяць выкананню найвышэйшага закона – збаўлення душ.








All the contents on this site are copyrighted ©.