2015-02-12 16:12:00

Кардыналы пазнаёміліся з планамі рэформы Рымскай курыі


Першы дзень працы кансісторыя, у якім 12 лютага 2015 г. прынялі ўдзел 165 кардыналаў, была прысвечана знаёмству з са справаздачай Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам адносна праекту рэфармавання Рымскай курыі. Абмяркоўвалася ідэя стварэння новых Кангрэгацый, якія аб’яднаўюць шэсць існуючых зараз Папскіх радаў. Гаворка ідзе пра дыкастэрыі, якія будуць займацца справамі свецкіх, сям’і і жыцця, а таксама пытаннямі дабрачыннасці, справядлівасці, міру, прыроднай і чалавечай экалогіі. У першай з іх выключана магчымасць заняцця кіраўнічай пасады свецкімі вернікамі, падкрэсліў падчас брыфінгу з журналістамі 12 лютага 2015 г. кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы распавёў таксама, што ў першы дзень асамблеі пурпураты пазнаёміліся з дакладам каардынатара Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам кардынала Оскара Марадзьягі і яе сакратара біскупа Марчэла Сэмерара. Гаворка ішла, між іншым, пра асноўныя прынцыпы рэфармавання Рымскай курыі. Уздымаліся пытанні адносінаў з Канферэнцыямі Біскупаў, унутранага узаемадзеяння паміж ватыканскімі структурамі, праблемы “якасці персаналу”, прысутнасці свецкіх вернікаў на службе ў дыкастэрыях.

Кс. Ламбардзі адзначыў, што праект рэфармавання Рымскай курыі патрабуе часу і глыбокага вывучэння, у тым ліку з кананічнага і тэалагічнага аспектаў. Кіраўнік Залы Друку таксама падкрэсліў, што застаецца не вырашаным пытанне адносна ўвядзення пасады мадэратара Рымскай курыі. Ён сказаў, што гаворка не ідзе пра “дадатковую асобу” – магчыма функцыі каардынавання і мадэрацыі працы Курыі будзе выконваць Дзяржсакратарыят.








All the contents on this site are copyrighted ©.