2015-02-10 14:25:00

Святы Пасад нагадаў пра важнасць гамілетычнага служэння святароў


10 лютага 2015 г. у Ватыкане быў прадстаўлены новы дакумент, пакліканы дапамагчы святарам зрабіць свае гаміліі больш адпаведнымі іх сапраўднаму значэнню ў літургіі. “Гамілетычны дырэкторый” не зможа вырашыць усіх праблем, адзначалася падчас прэзентацыі дакумента, таму ён факусіруе ўвагу толькі на некаторых, галоўных аспектах. Тут гаворыцца пра месца Божага слова ў літургіі, прынцыпы інтэрпрытацыі Бібліі, веданне Святога Пісання і літургіі і іх месца ў духоўным жыцці прапаведніка, культуру і сітуацыі вернікаў. Дакумент складаецца з двух галоўных частак, прысвечаных гаміліі ў літургічным кантэксце і “мастацтву прапаведвання”. Тут таксама дадзены спасылкі на дактрынальныя дакументы.

“Часта для многіх вернікаў менавіта гамілія, якую яны палічаць цудоўнай або дрэннай, цікавай або нуднай, вызначае добры ці кепскі вынік усёй цэлебрацыі”, - сказаў падчас прэзентацыі прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Рабэр Сара. Гамілія не павінна быць забаўляльным дзействам, не павінна адпавядаць логіцы медыя-рэсурсаў; яна паклікана надаць запал і значэнне цэлебрацыі, гаварылася падчас прэзентацыі. Прапаведванне з’яўляецца асаблівым служэннем, таму павінна быць уключана ў літургічны кантэкст, звязана з адказнай падрыхтоўкай, малітвай і веданняем супольнасці, павінна вучыць вернікаў ажыццяўляць на практыцы Евангелле Езуса Хрыста.

Дакумент адрасаваны біскупам, святарам, семінарыстам і іх настаўнікам. Ён быў разасланы ўсім епіскапатам на англійскай і італьянскай мовах, з мэтай яго далейшага перакладу.








All the contents on this site are copyrighted ©.