2015-02-10 13:19:00

Папа распавёў, як знайсці Божы вобраз і ўласную тоеснасць


Каб знайсці Бога, трэба рызыкнуць і ўступіць на Яго шлях, лічыць Святы Айцец, які ўзначаліў 10 лютага 2015 г. раніцай Эўхарыстыю ў сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Калі хрысціянін хоча спазнаць сваю тоеснасць, ён не можа сядзець у зручным крэсле і чытаць кнігу, паколькі свет, гэта “не каталог”, які дазваляе пазнаць “Божы вобраз”, проста разгарнуўшы яго. Таксама не можна абмежаваць пазнанне Бога да спаўнення паўсядзённых правілаў, якія не маюць нічога агульнага з Ім. Натхненнем для гаміліі Францішка сталі словы з кнігі Быцця аб стварэнні чалавека па Божаму вобразу. І гэты вобраз, а затым і сваю тоеснасць, падкрэсліў ён, не можна пазнаць седзячы за кампутарам, або гартаючы энцыклапедыі. Гэта ўдасца толькі пасля ўступлення на “шлях”, які вядзе да Бога. Прычым, гэты шлях толькі адзін, а хрысціянін пастаянна паддадзены спакусе “няправільных шляхоў” або “ціхага” нежадання ісці наперад. 

Францішак падкрэсліў, што рашэнне “устаць на шлях” заўсёды звязана з рызыкай. Але тыя, хто гэта зрабіў, перамагаючы небяспекі, пачуццё стомленасці і недавер, сталі сапраўднымі духоўнымі гігантамі – прарокі Ілля і Ерамія, старазапаветны Ёў. Але былі і іншыя, якія аддавалі перавагу “стаянню на месцы” і, такім чынам, скажэнню Божага вобразу – гаворка пра кніжнікаў і фарысеяў, якія абвінавачвалі Езуса, у прыватнасці, за тое, што яго вучні не здзяйснялі рытуальнага абмывання рук. Пантыфік лічыць, што фарысеі былі стваральнікамі сапраўднай “карыкатуры Бога”, падробкі тоеснасці. Яны імкнуліся заглушыць “неспакой сэрца”, абмяжоўваючы пазнанне Бога да выканання прадпісанняў. Той, хто так паступае, імкнецца знаходзіцца на шляху, не ідучы па ім.

“Устань і шукай Бога”, - заклікаў Папа вернікаў і пажадаў ніколі не думаць, што гэты пошук абмяжоўваецца толькі да выканання правілаў і прадпісанняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.