2015-02-10 14:28:00

Пантыфік смуткуе з прычыны смерці кардынала Бэкера


Папа Францішак адзначыў адданасць цэлым пакаленням студэнтаў і шчодры інтэлектуальны ўклад у дзейнасць Святога Пасаду з боку кардынала Карла Ёзэфа Бэкера. Іерарх нямецкага паходжання памёр 10 лютага 2015 г. у Рыме ва ўзросце 86 гадоў. Спецыяльная тэлеграма за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна была накіравана генеральнаму настаяцелю Ордэна Езуітаў, паколькі памерлы пурпурат належаў да яго. 

Нямецкі тэолаг быў узведзены ў кардынальскую годнасць Бэнэдыктам XVI у 2012 г. Ён быў шматгадовым выкладчыкам Папскага грыгарыянскага ўніверсітэту і зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё дыялогу Каталіцкага Касцёла з лютэранамі і лефэбрыстамі.

Пасля смерці кардынала Бэкера Калегія кардыналаў налічвае 207 членаў, з якіх 97 маюць 80 ці больш гадоў, і, такім чынам, не могуць удзельнічаць у канклаве, у той час як выбарчае права мае 110 кардыналаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.