2015-02-10 15:19:00

Даніэль Дэфо (1)


Сёння мы пазнаёмімся з чарговым ангельскім пісьменнікам – Даніэлям Дэфо, аўтарам знакамітага рамана «Рабінзон Круза». Напэўна цяжка знайсці чалавека, які б не чуў нічога пра Рабінзона Круза - марака, выкінутага падчас шторму на бязлюдны востраў. Але мала хто ведае, што жыццё самога аўтара гэтай кнігі нагадвае прыгодніцкі раман. Болей за гэта - арыгінал рамана пра Рабінзона Круза адлюстроўвае глыбокі духоўны вопыт звароту да Бога, які перажыў сам аўтар... Так-так, сам англійскі літаратар Даніэль Дэфо. Варта таму ў гэтай перадачы заняцца яго жыццярысам.

Дэфо – бізнесмен і памфлеціст

Даніэль нарадзіўся ў 1660 годзе ў сям'і гандляра свечкамі Джэймса Фо. Бацькі хлопца былі перакананымі пурытанамі. У гады валадарання Карла II ўсе іншадумцы на працягу двух гадоў падвяргаліся жорсткім ганенням. У памяці Даніэля назаўжды засталіся ўспаміны пра тое, як з надыходам цемры спадар Фо са сваёй жонкай і трыма дзецьмі непрыкметна выходзілі са свайго дома, і прабіраліся ў невялікае памяшканне, дзе праходзілі набажэнствы.

Ва ўзросце трынаццаці гадоў Даніэля паслалі вучыцца ў пурытанскую акадэмію ў Лондане, дзе ён атрымліваў адукацыю. Аднак, хоць малады чалавек верыў у Бога і шмат ведаў пра Яго, ён так і не прысвяціў сваё жыццё Богу. Бацькі Даніэля шчыра спадзяваліся, што іх сын стане яго пурытанским пастырам, але яго больш цікавіў гандаль. Таму ён кінуў вучобу ў акадэміі і стаў гандляром.

Ва ўзросце дваццаці трох гадоў ён вырашыў распачаць свой уласны бізнэс. Грошы для гэтага прадпрыемства, у асноўным, належалі яго маладой жонцы Мэры. Гэта была глыбока веруючая дзяўчына, а яе багаты бацька даў ёй на вяселле некалькі тысяч фунтаў. О, Даніэль палюбіў гандаль! Не той дробны гандаль, якім займаўся яго бацька ў сваёй крамай, але буйныя рызыкоўныя здзелкі з імпартнымі таварамі. Гэта было як раз тое шчасце, пра якое ён марыў.

Аднак кемлівасць у бізнесе не была адзіным дарам Дэфо. Ён быў таксама майстрам складаць вершы і вялікім авантурыстам. Даніэль складае памфлеты на рэлігійна-палітычныя тэмы, якія робяцца вельмі папулярнымі. З часам ён стаў вядомай фігурай у арыстакратычных колах. Ён стаў усё менш надаваць увагі сваёй вялікай сям'і, любіў катацца на сваім выдатным вараным жарабцы, і імкнуўся бавіць час у шляхетным таварыстве.

Дэфо – палітык і інтрыгант

Неўзабаве Дэфо далучыўся да палітычнага руху праціўнікаў караля Якава II і, дзякуючы свайму літаратурнаму таленту дамогся грамадскага прызнання. Здавалася, яму ўсюды спадарожнічаў поспех. У 1688 караля Якава II змяніў на троне Вільгельм Орск. Дэфо быў прызнаны лепшым папулярным публіцыстам і паэтам, яго публічныя выступы сустракаліся апладысментамі, ён пачаў атрымліваць вялікія прыбыткі ад свайго гандлю, і быў на вяршыні поспеху.

Але нечакана на яго абрынулася катастрофа. Спачатку ён пацярпеў некалькі цяжкіх фінансавых страт з-за няўдалых гандлёвых здзелак. Потым, падчас вайны з Францыяй, два гандлёвых судна, якія былі нагружаных яго таварамі, трапілі ў рукі ворага. У адно імгненне адзін з самых гордых людзей Лондана ператварыўся ў бездапаможнага банкрута.

На шчасце, яго жонка пры дапамозе аднаго сябра змагла сабраць грошай, каб даць яму магчымасць яшчэ раз заняцца бізнесам, пры ўмове, што ў першую чаргу ён будзе пагашаць даўгі. Аднак Дэфо неўзабаве зноў кінуўся ў пагоню за дасягненнем сваіх амбіцыйных мэтаў. Адна з яго кніг была прачытана каралевай Марыяй, і з тых часоў Дэфо стаў пастаянным госцем каралеўскага двара.

Зноў багаты, Дэфо цалкам аддаўся задавальненням велікасвецкага жыцця. Не жадаючы чуць папрокі сваёй няшчаснай, абцяжаранай клопатамі жонкі, ён праводзіў ночы напралёт ў рэстаранах Вест-Энду. Шасцёра яго дзяцей - два хлопчыкі і чатыры дзяўчынкі - раслі фактычна без бацькі. Мноства памфлетаў і паэм выйшла з-пад яго пяра. У свае трыццаць гадоў ён лічыўся самым вялікім пісьменнікам свайго часу. Так праляталі гады...

Заўчасная смерць караля Вільгельма прынесла шмат пераменаў. Трон атрымала ў спадчыну дачка Якава II, каралева Ганна. Пазбавіўшыся свайго апекуна, Дэфо апынуўся перад сваімі ворагамі безабаронным. Ён быў дастаўлены ў Ньюгейтскую турму і прысуджаны да трохразовага пакарання ля ганебнага слупа і да пажыццёвага зняволення. Перспектыва ганебнага слупа палохала Дэфо, бо гэта было такое відовішча, якое абуджала ў лонданскіх абывацеляў горшыя інстынкты. Яны асабліва радаваліся, калі трапляўся які-небудзь франт або «дэндзі», і прыходзілі, узброіўшыся тухлымі яйкамі, гнілым мясам і конскім гноем.

Але раптам Даніэлю прыйшла ў галаву думка пра тое, як можна выйсці з гэтага становішча. Розныя аўтары па-рознаму распавядаюць гэтую гісторыя. Вядома, што Дэфо піша ў турме панфлет, які называецца «Пахвала ганебнаму слупу», які становіцца моцна папулярным напярэданні яго выхаду да ганебнага слупа. Гэты панфлетам нібы Дэфо і заваяваў прыхільнасць простых людзей.  Іншыя аўтары пішуць, што паколькі яму было шмат чаго вядома аб брудных справах і падступных інтрыгах вядучых палітыкаў, то ён напісаў пэўны ліст з пагрозай расказаць каралеве ўсё, што ён ведаў. Устрывожаныя палітыкі запанікавалі і паабяцалі, што калі ён будзе трымаць свой рот мацней закрытым, то яны распачнуць меры, каб абараніць яго. Та ці інакш, але ў выніку да ганебнага слупа Даніэля замест навозу людзі кідалі кветкі. А праз пяць месяцаў яго новы заступнік, спікер палаты абшчын Роберт Харлі дамогся яго вызвалення і зноў быў на вышыні... Ці надоўга? Пра гэта слухайце ў наступнай перадачы, сябры, а пакуль жадаю добрага вам чытання!

 








All the contents on this site are copyrighted ©.