2015-02-09 17:28:00

Плёны Святога Духа. Радасць (ІІ)


Мы працягваем разважанні аб плёнах Святога Духа ў якіх нам дапамагаюць катэхезы італьянскага святара, бібліста і вядомага катэхета кс. Фабіа Расіні. У мінулай праграме мы пачалі размову, аб перадапошнім плёне Святога Духа – аб радасці. Сёння, зразумець сэнс плёну радасці, нам дапаможа тэкст з Евангелля паводле св. Лукі, у якім Езус кажа аб знакамітых благаслаўленнях. Мы чытаем: “Шчаслівыя ўбогія, бо ваша ёсць Валадарства Божае; шчаслівыя, якія цяпер галадаеце, бо насычаны будзеце; шчаслівыя, якія цяпер плачаце, бо смяяцца будзеце; шчаслівы вы, калі ўзненавідзяць вас людзі і калі адрынуць вас і будуць зневажаць, і адкінуць імя вашае, як зло з-за Сына Чалавечага. Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў небе. Бо так паступалі з прарокамі айцы іхнія. Але гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымалі сваё суцяшэнне! Гора вам, хто цяпер сыты, бо галадаць будзеце! Гора вам, хто цяпер смяецца, бо смуткаваць і плакаць будзеце! Гора вам, калі ўсе людзі будуць добра казаць пра вас! Бо так паступалі з фальшывымі прарокамі айцы іхнія”.

Чаму гэты тэкст Евангелля паводле св. Лукі карысны для разумення плёну радасці, якая паходзіць ад Святога Духа? А менавіта таму, што тут мы маем выдатнае параўнанне паміж двума радасцямі. Ёсць радаць хрысціянская, але таксама існуюць формы радасці. Тэкст які мы пачулі поўны слоў аб радасці: шчаслівыя вы – паўтараецца нават чатыры разы, будзеце радавацца і г.д. Але таксама, у гэтым фрагменце, шчасце супрацьпастаўляецца гору. Гору якое напаткае кагосці. Каго? Людзей якія смяюцца. Дзіўна. Гаворыцца: хто сёння плача, заўтра будзе смяяцца. Хто сёння смяецца заўтра заплача. У чым сэнс гэтых слоў?

Радасць можа мець дзве формы: сродку і наступства. Радасць можа нарадзіцца ў выніку сітуацыі, якую мы выкарыстоўваем, каб адчуваць сябе добра. Паглядзім яшчэ раз у тэкст: Гора вам багатыя, бо вы ЎЖО атрымалі сваё суцяшэнне! Гора вам, хто ЦЯПЕР насычаны, вы хто ЦЯПЕР смяецца. Цяперашні час. Ёсць нейкая сучаснасць, дадзенасць, якая вядзе да сумнай будучыні.

Эфімерная, фальшывая радасць – гэта радасць, падобная на жвацельную гумку – дзве хвіліны арамату і больш ніякага густу. Сёння шмат такой радасці – шмат розных геданістычных прапаноў – акунуцца ў адзін момант у задавальненні і вяселле. Такая радасць, якой мы часта шукаем, для нас становіцца сродкам для хуткага вырашэння, якой небудзь праблемы. Вырашыць праблему дзякуючы нечаму, што першае сустракаецца на нашым шляху.

Што ж такое хрысціянская радасць? Быць беднымі ЗАРАЗ. Быць галодным ЗАРАЗ. Плакаць ЗАРАЗ. Мы часта кажам аб пасхальнай радасцію Менавіта Пасха нам нагадвае, аб тым, што неабходна ўвайсці ў пустыню. Аб тым, што заўсёды прысутнічае пачатковы драматычны момант, які папярэднічае Пасхе.

У жыцці вельмі важныя наступствы нашых учынкаў. Я заўсёды павінен пытаць самаго сябе – куды прывядуць мяне мае учынкі? Можна вырашыць праблему праз злобу і агрэсіўнасць. Потым прыйдзе цішыня. Іншы – жонка, муж, брат, сын, сябр закрыецца. На дадзены момант праблема здаецца вырашанай – а потым? Ад задавальнення атрыманага падчас вырашэння праблемы такім чынам, паходзяць сумныя разбуральныя наступствы. Але іншае, гэта адкрыцца на радасць, якая прыйдзе потым. Радасць стане наступствам выбару, які сёння мне каштуе вельмі шмат. Які патрабуе, каб я адмовіўся ад чагосці, ішоў насуперак жадання хуткага задавальнення.Неабходна каб нашы учынкі былі здаровымі – учынкі любові, пакоры, даверу. Магчыма сёння яны прымусяць плакаць, але заўтра прынясуць трывалую радасць. Быць бедным сёння – каб стаць багатым заўтра. Гэта натуральны закон радасці – сапраўднае задавальненне прыходзіць толькі пасля выбару дабра.

Хрысціянская радасць гэта дынаміка, у якой чалавек бачыць мэту свайго шляха і ведае што дайсці да яго можна толькі праз пустыню. Праз яе ляжыць дарога ў абяцаную зямлю. 








All the contents on this site are copyrighted ©.