2015-02-09 15:30:00

Кардынал Мюлер аб тэалагічных аспектах рэформы Рымскай Курыі


“Рымская курыя – гэта не выключна адміністрацыйная структура, але, галоўным чынам, духоўная інстытуцыя, укаранёная ў асаблівую місію Касцёла ў Рыме, асвечанага мучаніцтвам апосталаў Пятра і Паўла”, напісаў кардынал Герхард Людвіг Мюлер, у артыкуле апублікаваным у “L’Osservatore Romano” напярэдадні кансісторыя, падчас якога будзе абмяркоўвацца рэформа ватыканскіх устаноў. Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння звярнуў увагу на тое, што сутнасць рэфармавання заключаецца ў пазбаўленні Рымскай курыі ад “духу марнасці”. Гэты шлях, паводле пурпурата, пачаў яшчэ Бэнэдыкт XVI, а папа Францішак яго працягвае. Пурпурат патлумачыў значэнне рэформы праз прызму калегіяльнасці. “Арганізацыйная структура і функцыянаванне Курыі залежаць ад спецыфічнай місіі Біскупа Рыма”. Гэта азначае, што толькі праз веру мы разумеем “што Папа і біскупы карыстаюцца сакрамэнтальнай і пасярэдніцкай уладай збаўлення, якая лучыць іх з Богам”. Наступствам гэтага з’яўляецца тое, што “Паўсюдны Касцёл – гэта не сукупнасць мясцовых Касцёлаў, а мясцовыя Касцёлы – гэта не філіялы Паўсюднага Касцёла”. Існуе “узаемная духоўная сувязь паміж Касцёлам Паўсюдным і мясцовымі. “Касцёл – гэта Цела Хрыста, кіраванае і прадстаўленае калегіяй біскупаў “cum et sub Pietro”, напісаў ён. Такім чынам, цэнтрам і ядром рэформы з’яўляецца не колькасць дыкарстэрый, Кангрэгацыі і камісій, але абнаўленне разумення сувязі паміж Касцёлам у Рыме і Паўсюдным Касцёлам.

Папа не карыстаецца першаснасцю без Рымскага Касцёла, падкрэсліў пурпурат. Рымскі Касцёл супрацоўнічае з Пантыфікам ў выкананні яго паўсюднай місіі. Таму, яшчэ са старажытных часоў яго называлі “Святым Рымскім Касцёлам”, нагадаў кардынал Мюлер. Гэта, на яго думку, азначае не дамінаванне над іншымі Касцёламі, але “яго ўнутраную прыроду”: панаваць у любові, случыжыць адзінству веры і еднасці ўсіх Касцёлаў дзеля дабра ўсяго чалавецтва.

Пурпурат патлумачыў, што калегіяльнасць з’яўляецца “натуральным метадам” працы Рымскай курыі і таму “фундаментальна” важна, каб яна разумелася як  духоўная сям’я.

“Сапраўдная рэформа Рымскай курыі і Касцёла мае на мэце зрабіць больш ззяючай місію Папы і Касцёла ў сённяшнім і затрашнім свеце. Здаецца Касцёлу кінуты выклік глабальным секулярызмам, які з невядомым дагэтуль радыкалізмам, спрабуе акрэсліць чалавека без Бога, закрываючы дзверы для трасцэндэнтнасці і разбураючы супольныя чалавечыя фундаменты”, напісаў кардынал Мюлер і дадаў, што перад абліччам “дыктаруры рэлятывізму” і “глабалізацыі абыякавасці”, іерархі і ўсе члены Касцёла пакліканы супрацьстаяць інфекцыям марнасці і лячыць духоўныя хваробы нашага часу.   








All the contents on this site are copyrighted ©.