2015-02-07 12:59:00

Святы Айцец да свецкіх вернікаў: быць апосталамі гарадскіх кварталаў


Хрысціяне павінны быць апосталамі гарадскіх кварталаў, у якіх часта пануюць абыякавасць і ананімнасць, адзначыў папа Францішак 7 лютага 2015 г. падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады па справах свецкіх. Яно праходзіла ў Ватыкане на тэму душпастырства ў вялікіх гарадах. Гаворачы прпа яе актуальнасць Святы Айцец адзначыў гарады, што “уяўляюць сабой вялікія магчымасці, але таксама і рызыкі: яны могуць быць цудоўнымі прасторамі для свабоды і чалавечай рэалізацыі, але таксама жудаснымі месцамі дэгуманізацыі і няшчасця”. “Здаецца што кожны горад, нават той, які выглядае самым квітнеючым і ўпарадкаваным, мае здольнасць нараджаць унутры сябе цёмны “анты-горад”. Здаецца, што побач з гараджанамі існуюць таксама “недагараджане”: нябачныя асобы, пазбаўленыя сродкаў і чалавечага цяпла, якія засяляюць “недамесцы”, якія жывуць “недаадносінамі”. Гаворка ідзе пра індывідуўмаў, на якіх ніхто не скіроўвае позірку, увагі, цікавасці”, сказаў Папа.

Бог, аднак, не пакідае гарадоў, перакананы Францішак. Таму, на яго думку, нельга трапляць у роспач і песімізм. Трэба глядзець на гарады з верай, сузіраючы Бога, якія жыве ў дамах, на вуліцах і  плошчах. “Бог ніколі не будзе адсутнічаць у гарадах, таму што ніколі не знікае з чалавечага сэрца”, сказаў Папа. Святы Айцец нагадаў, што гарады – гэта тэрыторыя для плённага апостальства, у якім павінны быць задзейнічаны свецкія вернікі. Ён адзначыў важнасць навучання свецкіх “позірку веры, поўнаму надзеі, здольнаму глядзець вачыма Бога”.

“Свецкія вернікі, перш за ўсё, пакліканы без страху выходзіць насустрач людзям гарадоў: у штодзённай дзейнасці, у працы, як самотныя ці з сям’ямі, разам з парафіямі ці супольнасцямі, у якія ўваходзяць, яны могуць разбіць сцяну ананімнасці і абыякавасці, якія часта пануюць у гарадах”. Папа заклікаў вернікаў мужна здзейсніць першы крок у набліжэнні да іншых, каб быць апосталамі кварталаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.