2015-02-07 12:17:00

Пантыфік прызначыў новага камандуючага Швейцарскай гвардыяй


7 лютага 2015 г. Святы Айцец прызначыў новага камандуючага ватыканскай Швейцарскай гвардыяй. Ім стаў палкоўнік Крыстаф Граф, да гэтага намеснік камандуючага корпусам папскай арміі. Палкоўнік Граф служыць у Ватыкане з 1987 г., а пачынаў сваю вайсковую кар’еру ў якасці звычайнага гвардзейца. Ён жанаты і мае двух дзяцей. Да яго пасаду камандуючага займаў 43-гадовы палкоўнік Даніэль Анрыг. Пантыфік прыняў рашэнне аб яго адстаўцы ў снежні 2014 г., працягнуўшы тэрмін яго прабывання на гэтай пасадзе да 31 студзеня 2015 г. Звычайна камандуючы Швейцарскай гвардыяй прызначаецца на пяць гадоў, але ў 2013 г. кадэнцыя папярэдняга кіраўніка ватыканскага вайсковага корпусу была працягнута на невялікі тэрмін.

 








All the contents on this site are copyrighted ©.