2015-02-06 14:29:00

Папа правёў сустрэчу з італьянскімі прэфектамі


6 лютага 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі італьянскіх прэфектаў –прадстаўнікоў урада ў розных правінцыях краіны. У сваім звароце Пантыфік адзначыў іх шматгадовы досвед і разгалінаваная прысутнасць на месцах, якая, з аднаго боку, дазваляе ім рэалізоўваць дырэктывы цэнтральных органаў улады, а з другога, паведамляць у цэнтр пра цяжкія і маргінальныя сітуацыі. На думку Святога Айца, гэта праца патрабуе ад прэфектаў адданага выканання абавязкаў і глыбокага ведання грамадскіх праблем.

Папа нагадаў, што ў апошнія гады ў сувязі з ростам колькасці канфліктаў, узмацніўся міграцыйны рух. Тысячы мужчын, жанчын і дзяцей высаджваюцца штогод на ўзбярэжжах Італіі. Таму кампетэнтнасць прэфектаў у галіне міграцыі набывае вельмі важнае значэнне. Ад супрацоўнікаў прэфектур патрабуецца правільнае ўжыванне нормаў і скрупулёзнае выкананне асноўных правоў чалавека.

Пантыфік адзначыў, што Каталіцкі Касцёл імкнецца ажыццяўляць сваю адукацыйную і дабрачынную дзейнасць у цеснай сувязі з дзяржаўнымі ўстановамі. На ягу думку, супрацоўніцтва паміж прэфектурамі, дыяцэзіямі і парафіямі заслугоўвае далейшага паглыблення.

Папа засяродзіў увагу ўдзельнікаў сустрэчы на прафесійных якасцях тых, каму нададзена ўлада. Ім павінна быць уласціва пачуццё абавязку, падначаленне законам і крытэрыям чалавечнасці, імкненне да дасягнення агульнага дабра, служэнне грамадству. Пантыфік заклікаў прэфектаў памятаць, што яны займаюцца не абстрактнымі пытаннямі, а праблемамі канкрэтных людзей. Ён упэўнены, што, калі грамадзяне пераканаюцца ў тым, што службовыя асобы імкнуцца задавальняць іх патрэбы і выконваць іх правы, яны будуць з большай гатоўнасцю супрацоўнічаць з імі і паважаць іх.








All the contents on this site are copyrighted ©.