2015-02-05 15:35:24

Францішак правядзе відэаканферэнцыю з дзецьмі-інвалідамі


RealAudioMP3 Папа Францішак прыме ўдзел у відэаканферэнцыі з нагоды закрыцця IV Сусветнага кангрэсу міжнароднай адукацыйнай сеткі “Scholas Occurentes”, створанай ім самім яшчэ падчас біскупскага служэння ў Буэнас-Айрэсе. Форум праходзіў у Ватыкане 3-5 лютага 2015 г. і быў прысвечаны тэме сацыяльнай адукацыйнай адказнасці. У яго рамках адбыўся міжнародны фестываль у падтрымку міру і быў прадстаўлены новы адукацыйны праект “Scholas.Lab”, мэта якога заключаецца ў спрыянні супрацоўніцтву і кантактам паміж школьнікамі з розных краін з дапамогай сучасных тэхналогій. Падчас закрыцця кангрэсу Святы Айцец звернецца да дзяцей-інвалідаў, якія знаходзяцца на розных кантынентах, з дапамогай тэлемасту.

Адукацыйную сетку “Scholas Occurentes” (Школы за сустрэчу) тагачасны арцыбіскуп Буэнас-Айрэса заснаваў разам з невялікай групай моладзі. Яе філасофіяй з’яўляецца “культура сустрэчы”, пра якую Папа часта кажа і сёння. Зараз гэты адукацыйны праект аб’ядноўвае каля 400 тыс. дзяржаўных і рэлігійных школ, якія супрацоўнічаюць паміж сабой у сферы спорту, мастацтва і тэхналогій.








All the contents on this site are copyrighted ©.