2015-02-05 12:29:44

Святы Айцец: абвяшчаць Евангелле ў беднасці


RealAudioMP3 Касцёл павінен абвяшчаць Евангелле “у беднасці”, а той, хто прапаведуе, павінен мець адзіную мэту перад сабой – палягчэнне пакут бедных, ніколі не забываючыся, што гэта паслуга з’яўляецца справай Святога Духа, а не чалавечых намаганняў. Гэта меркаванне стала асноўнай ідэяй гаміліі папы Францішка падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую ён узначаліў 5 лютага 2015 г. у Ватыкане. Лячыць. Паднімаць. Вызваляць. Праганяць дэманаў. А потым прызнаць цвяроза, што я проста “работнік Валадарства” – так павінен глядзець на сваё служэнне вучань Хрыста, падкрэсліў Папа і нагадаў сваё бачанне Касцёла як “палявога шпіталя”. Францішак спаслаўся на евангельскі фрагмент, які апісвае момант, калі Езус пасылае сваіх вучняў па двое ў вёскі, каб яны прапаведвалі, лячылі і выганялі “нячыстых духаў”. “Гэта місія Касцёла – гаіць раны ў сэрцы, адчыняць дзверы, вызваляць, сказаць, што Бог добры, Бог даруе ўсё, Бог ёсць Айцец, Бог пяшчотны, Бог заўсёды чакае”, - сказаў ён.

Дапамагаючы бедным, Касцёл, аднак, не можа забыцца пра сваю асноўную місію – несці Хрыста з апостальскім запалам. Забыўшыся пра гэта, ён можа павольна ператварыцца ў свайго роду няўрадавую арганізацыю – магутную, але не маючую нічога агульнага з Евангеллем.







All the contents on this site are copyrighted ©.