2015-02-04 15:39:36

У Ватыкане абмяркуюць наступствы жаночай пластычнай хірургіі


RealAudioMP3 Папская рада па культуры, якая 4 лютага 2015 г. пад старшынствам кардынала Джанфранка Равазі сабралася ў Ватыкане на сваю генеральную асамблею, мае намер, сярод іншых, абмеркаваць пытанне аб адэкватнай прадстаўленасці жанчын у касцёльных структурах. Працоўны дакумент форума адзначае, што ў цяперашні час жанчын можна часта сустрэць на кіруючых пасадах у розных сферах дзейнасці і яны могуць выконваць больш адказныя місіі і ў хрысціянскіх супольнасцях. У той жа час у дакуменце падкрэсліваецца, што на парадку дня не стаіць пытанне аб святарскім служэнні жанчын.

Яшчэ адна важная тэма – негатыўныя наступствы жаночай пластычнай хірургіі. У падрыхтаваным да форума працоўным дакуменце знаходзяцца перасцярогі ў адрас жанчын адносна аперацый, якія могуць з’яўляцца своасаблівай формай “агрэсіі”, пагражаючай жаночай тоеснасці. У дакуменце падкрэсліваецца, што знешнія хірургічныя ўмяшанні могуць пазбавіць чалавечы твар выразнасці, а наступствы пластычных аперацый недастаткова вывучаны медыцынай.

Сярод асноўных сацыяльных праблем, звязаных з жанчынамі, удзельнікі маючай адбыцца асамблеі абмяркуюць насілле ў сем’ях, аборты, прымусовыя шлюбы, гандаль жанчынамі, сексуальныя дамаганні і згвалтаванні.

Трэба нагадаць, што тэма цяперашняй асамблеі: “Жаночыя культуры: паміж роўнасцю і адметнасцю”. Старшыня Папскай рады кардынал Джанфранка Равазі растлумачыў, што маецца на ўвазе пад самім тэрмінам “жаночыя культуры”, спаслаўшыся на падрыхтоўчы дакумент асамблеі. Яго распрацавала група жанчын у супрацоўніцтве з кансультантамі Папскай рады па культуры. “Тэрмін “жаночыя культуры” не азначае, што яны аддзелены ад мужчынскіх культур, але ён выказвае перакананне, што існуе характэрны для жанчын погляд на свет, на ўсё, што нас акружае, на жыццё і на жыццёвы вопыт”, - сказаў іерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.