Папа Францішак прывітаў
абранага 31 студзеня 2015 г. новага Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу.
У сваёй віншавальнай тэлеграме Пантыфік пажадаў палітыку выконваць сваё высокае заданне
спрыяючы адзінству і згодзе ў краіне. “Малюся для Вашай асобы аб пастаяннай Божай
падтрымцы для асветленай дзейнасці спрыяння супольнаму дабру згодна з сапраўднымі
чалавечымі і духоўнымі каштоўнасцямі італьянскага народа”, напісаў Папа і ўдзяліў
сваё благаслаўленне новаму Прэзідэнту і ўсяму народу Італіі.
Серджыа Матарэла
быў абраны на вышэйшы дзяржаўны пост у Італіі на наступныя 7 гадоў. Да гэтага 73-гадовы
палітык і юрыст займаў шэраг важных дзяржаўных пасадаў, у тым ліку ўваходзіў у склад
суддзяў Канстытуцыйнага суда Італьянскай Рэспублікі.