2015-01-30 15:39:06

У Ватыкане абудзецца сусветная прэм’ера фільму пра Пія XII


RealAudioMP3 2 сакавіка 2015 г., у дзень нараджэння і гадавіну абрання на Пасад св. Пятра Эўджэніа Пачэлі – папы Пія XII – у Ватыкане адбудзецца сусветная прэм’ера мастацкага фільму “Цені праўды” (Shades of Truth), які развенчвае “чорную легенду” аб “маўчанні” Пантыфіка перад абліччам трагедыі Халакосту. Стужка была знята на падставе аналізу дакументаў і сведчанняў яўрэяў, выратаваных, дзякуючы заступніцтву і ініцыятывам Святога Айца. “Ён быў ватыканскім Шындлерам”, - адзначыла рэжысёр фільма Ліяна Марабіні, словы якой прыводзіць “L’Osservatore Romano”. “Я даследвала і чытала ўсё што было магчыма. Я прааналізавала сотні гістарычных крыніц, у Ватыкане і іншых месцах. Я сустракалася з асобамі, слухала і запісвала іх сведчанні. Я зняла, як яны – усе яўрэі – апавядаюць пра Пія XII са слязамі на вачах”, - распавяла Марабіні.

Рэжысёр стужкі падкрэсліла, што, вывучаючы дакументы, даведалася, як Пантыфік заахвочваў біскупаў аказваць яўрэям усебаковую дапамогу, ратаваць іх ад небяспекаў, у тым ліку даючы прытулак ў касцёльных дамах і структурах, нават за ватыканскім мурамі і ў сваёй летняй рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа. Вынікам гэтай дзейнасці стала выратаванне амаль 800 тыс. чалавек.

Пасля ватыканскай прэм’еры, фільм “Цені праўды” будзе паказаны ў кінатэатрах Італіі, Францыі, Бельгіі, Германіі, ЗША, Аргентыны, Бразіліі, Аўстраліі, Іспаніі і Партугаліі. У сакавіку 2015 г. пройдзе яго паказ на Канскім кінафестывалі, а ў маі – у амерыканскай Філадэльфіі, з нагоды Сусветнай сустрэчы сем’яў. У адной з роляў у стужцы зняўся знакаміты амерыканскі акцёр Крыстафер Ламберт.








All the contents on this site are copyrighted ©.