2015-01-28 16:03:34

Пантыфік: “Аушвіц” – заклік да будавання будучыні на павазе, міры і сустрэчы


RealAudioMP3 “Аушвіц” з’яўляецца крыкам страшэннага болю і цярпення і заклікам да будучыні, пабудаванай на павазе, міры і сустрэчы паміж народамі”, адзначыў папа Францішак у сваім твіт-паведамленні, скіраваным з нагоды 70-годдзя вызвалення канцэнтрацыйнага лагеру “Аушвіц-Біркенаў”, якое адзначалася 27 студзеня 2015 г. Памятныя мерапрыемствы прайшлі на тэрыторыі былога лагера смерці пры ўдзеле каля 40 лідэраў розных краін свету, а таксама амаль 300 былых зняволеных. У рамках святкавання вызвалення вязняў концлагера адбыліся міжрэлігійная і экуменічная малітвы, а ў якасці прадстаўніка Папы ў мерапрыемствах прымаў удзел арцыбіскуп Кракаўскі, кардынал Станіслаў Дзівіш.

У часы ІІ Сусветнай вайны ў комплексе канцэнтрацыйных лагераў “Аўшвіц-Біркенаў” былі забіты каля 1,1 млн. чалавек, пераважна яўрэяў. У 1947 г. на яго тэрыторыі быў створаны музей, а дзень вызвалення вязняў лагераў, 27 студзеня, быў абвешчаны ААН Міжнародным днём памяці ахвяр Халакосту.








All the contents on this site are copyrighted ©.