2015-01-27 15:02:48

Святы Айцец: выкананне Божай волі робіць нас часткай сям’і Езуса


RealAudioMP3 Трэба кожны дзень маліцца і прасіць Бога аб ласцы зразумення Яго волі і выканання яе да канца, звярнуў увагу папа Францішак 27 студзеня 2015 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Выкананне волі Айце не было лёгкай справай нават для Езуса, нагадаў Пантыфік і прывёў прыклад спакушэння ў пустыні. Гэта было нялёгка і для многіх вучняў, якія ў пэўны момант пакінулі Хрыста, калі не зразумелі, што значыць “чыніць волю Айца”. Нялёгка гэта і для нас, бо “кожны дзень прыносіць вельмі шмат варыянтаў на падносе”. Таму так патрэбна ласка пазнання, зразумення і жадання выконваць Божую волю. Пантыфік заклікаў не шукаць кампрамісаў у гэтым. “Маліцца аб жаданні прытрымлівацца Божай волі, маліцца, каб даведацца Божую волю, і маліцца – калі яна будзе вядома – каб ісці за Божай воляй”, - заклікаў Францішак. Выкананне Божай волі робіць нас часткай сям’і Езуса, падкрэсліў ён і зацытаваў фрагмент Евангелля паводле св. Марка: “Бо хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра, і маці” (3, 35).







All the contents on this site are copyrighted ©.