2015-01-22 13:02:54

Святы Айцец: збаўленне і заступніцтва Хрыста, важнейшыя за аздараўленні


RealAudioMP3 Важная не ласка фізічнага аздараўлення, але той факт, што Езус нас збаўляе і заступаецца за нас, адзначыў папа Францішак 22 студзеня 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік заўважыў, што людзі цягнуліся да Хрыста, бо “стыль Яго дзеяння і навучання кранаў іх сэрцы”. Ён меў сілу Божага слова, а “народ адчуваў гэта і бачыў, што ў Езусе спаўняюцца абяцанні, што ў Езусе ёсць надзея. Народу надакучыла, як навучалі тагачасныя настаўнікі веры, які ўскладалі на плечы шматлікія запаведзі, прадпісанні, але не дасягалі сэрцаў людзей”, - сказаў Папа. Калі людзі чулі Хрыста, яны адчувалі, як Святы Дух абуджаў іх, перакананы ён. Папа заўважыў, што многія людзі ішлі да Пана, шукаючы фізічнага аздараўлення. У гэтым няма нічога кепскага, таму што “мы ніколі не можам ісці за Богам з чысцінёй інтэнцыі ад самага пачатку – заўсёды крыху для нас саміх , крыху для Бога”, падкрэсліў Святы Айцец. Важна аднак важна прайсці шлях ачышчэння інтэнцыі спаткання з Панам, заўважыў ён.

На думку Папы, самым важным з’яўляецца “не тое, што Езус аздараўляе”, і нават не той факт, што навучае, “кажа словы, якія кранаюць сэрца”, хоць і гэта, канешне, дапамагае сустрэць Бога. На першым месцы, паводле Францішка, знаходзіцца збаўленне і заступніцтва Езуса, якія ён прапануе людзям. “Ён Збаўца і мы былі Ім збаўлены. Гэта самае важнае. У гэтым сіла нашай веры”, - сказаў Пантыфік.

Францішак падкрэсліў, што Езус і сёння працягвае штодзённа заступацца за людзей перад Айцом, паказваючы Яму свае раны – кошт адкуплення чалавецтва. Езус – збаўляе і заступаецца. Пантыфік заклікаў вернікаў штодзённа памятаць аб гэтым і прасіць Святога Духа аб глыбокім разуменні гэтага факту.








All the contents on this site are copyrighted ©.