2015-01-22 14:59:50

Папа: кожнае жыццё – гэта дар


RealAudioMP3 “Кожнае жыццё – гэта дар”, - нагадаў папа Францішак у твіт-паведамленні з нагоды “Маршу за жыццё”, які прайшоў 22 студзеня 2015 г. у Вашынгтоне. Сёлета тысячы яго ўдзельнікаў прайшлі вуліцамі амерыканскай сталіцы, каб у чарговы раз звярнуць увагу на каштоўнасць чалавечага жыцця і недапушчальнасць яго знічшэння праз аборты. Штогадовы “Марш за жыццё” арганізоўваецца ў Злучаных Штатах ужо ў 42 раз. Традыцыйна ён праходзіць 22 студзеня, у гадавіну легалізацыі абортаў Вярхоўным судом краіны ў 1973 г. Папярэднічае шэсцю малітоўнае чуванне, якое на працягу апошніх некалькіх гадоў ахоплівае ўсе амерыканскія дыяцэзіі.

У 1984 г. Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган абвясціў 22 студзеня Днём святасці чалавечага жыцця, заклікаючы амерыканцаў збірацца ва ўласных дамах і месцах культу, каб дзякаваць за дар жыцця, пацвярджаць уласную адказнасць за годнасць кожнага чалавека і прызнаваць святасць кожнага чалавечага жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.