2015-01-21 11:13:34

Францішак заклікаў да прымірэння ў Нігеры


RealAudioMP3 Пантыфік запрасіў вернікаў да малітвы за ахвяраў падзей апошніх дзён у Нігеры. Там мусульмане спалілі каля 50 хрысціянскіх храмаў. “Мы молім Пана аб дары паяднання і спакою, каб ніколі рэлігійныя пачуцці не станавіліся падставай для насілля, прыгнёту і знішчэння. Я спадзяюся, што хутка будзе адноўлена атмасфера ўзаемнай павагі і мірнага суіснавання на карысць усіх”, - сказаў папа Францішак у заканчэнні агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 21 студзеня 2015 г.

Каля 50 храмаў былі спалены ў мінулыя выходныя ў сталіцы Нігера ў ходзе бурных пратэстаў, якія ўспыхнулі пасля публікацыі ў французскім тыднёвіку “Charlie Ebdo” новай серыі карыкатур на прарока Мухамеда. Таксама ў Ніамэй ісламісты падпалілі хрысціянскую школу і дзіцячы дом. У ходзе акцый пратэсту 5 чалавек загінулі і 128 былі паранены.







All the contents on this site are copyrighted ©.