2015-01-21 10:56:04

Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян: стан праваслаўна-каталіцкага дыялогу


RealAudioMP3 Бягучы стан праваслаўна-каталіцкага дыялогу прадставіў у “L’Osservatore Romano” 20 студзеня 2015 г. падсакратар Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Артыкул з’явіўся ў сувязі з Тыднем малітваў аб еднасці хрысціян. Кс. Андрэа Пальміеры нагадаў, што ў верасні 2014 г. упершыню за амаль чатыры гады сабралася пленарнае пасяджэнне Міжнароднай сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу двух Цэркваў. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх праваслаўных Цэркваў, за выключэннем Балгарскай. Гэта адбылося ў Іарданіі, краіне, якая прымае сотні тысяч уцекачоў з Ірака і Сірыі. На жаль, там не быў абвешчаны ўжо падрыхтаваны дакумент аб сінадальнасці і прымаце ў Касцёле, таму што праваслаўны бок прадстаўвіў заўвагі. Тэкст быў адпраўлены каардынацыйнаму камітэту, які збярэцца ў гэтым годзе. Тады таксама будзе вызначана дата наступнай пленарнай сесіі камісіі. Трэба таксама прыняць да ўвагі той факт, што на 2016 г. скліканы вялікі Усеправаслаўны Сінод.

“Дапамогай у пераадоленні цяжкасцяў, якія ўзнікаюць у тэалагічным дыялогу, з’яўляецца паглыбленне дыялогу любові”, - падкрэсліў супрацоўнік ватыканскай дыкастэрыі. Добрым прыкладам з’яўляюцца тры мінулагоднія сустрэчы Папы з Патрыярхам Канстантынопальскім. Першая з іх адбылася ў Іерусаліме падчас пілігрымкі Францішка ў Святую Зямлю, другая ў Ватыкане з нагоды малітвы за мір у прысутнасці Прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны, а трэцяя мела месца ў Стамбуле падчас візіту Пантыфіка ў Турцыю.







All the contents on this site are copyrighted ©.