2015-01-19 10:28:14

Папа закончыў візіт у Шры-Ланку і Філіпіны


RealAudioMP3 Папа Францішак закончыў сваё падарожжа ў Шры-Ланку і Філіпіны. У рамках візіту, якія працягваўся на працягу амаль сямі дзён, з 12 па 19 студзеня 2015 г. Пантыфік здзейніў кананізацыю евангелізатара Шры-Ланкі кс. Джозэфа Ваза, маліўся аб міры з мясцовымі рэлігійнымі лідэрамі, падтрымаў намаганні па аднаўленні згоды паміж таміламі і сінгаламі, сустрэўся з палітычнымі дзеячамі абедзьвюх краін, сем’ямі, моладзю, беспрытульнымі дзецьмі, беднымі, наведаў рэгіёны, якія панеслі вялізарныя чалавечыя і матэрыяльныя страты ў выніку тайфуна “Хаян”, што абрынуўся на Філіпіны ў лістападзе 2013 г. У апошні дзень свайго прабывання ў Азіі, Святы Айцец цэлебраваў Эўхарыстыю ў прысутнасці сваіх бліжэйшых супрацоўнікаў, развітаўся з персаналам Апостальскай нунцыятуры ў Маніле і палітычным кіраўніцтвам краіны. Каля 5.00 па беларускім часе Пантыфік выляцеў у Рым.

Такім чынам закончылася сёмае апостальскае падарожжа папы Францішка за межы Італіі. За непоўныя два гады свайго пантыфікату ён наведаў Бразілію, Святую Зямлю, Паўднёвую Карэю, Албанію, Еўрапейскія структуры ў Страсбургу, Турцыю, Шры-Ланку і Філіпіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.