Францішак заклікаў жыхароў Філіпін быць місіянерамі веры ў Азіі
“Няхай Дзіцятка Езус
надалей благаславіць Філіпіны і падтрымлівае хрысціян гэтага цудоўнага народу ў яго
пакліканні быць сведкамі і місіянерамі радасці Евангелля ўАзіі і ва ўсім свеце”, -
сказаў папа Францішак падчас св. Імшы, якую ён цэлебраваў 18 студзеня 2015 г. у парку
“Rizal ” у Маніле. Паводле мясцовых уладаў у ёй прыняло ўдзел каля 6 млн. чалавек,
што з’ўляецца рэкордным у гісторыі краіны. Раней, у 1995 г. падчас сустрэчы са св.
папам Янам Паўлам ІІ, на заканчэнне Сусветнага дня моладзі, тады сабралася, паводле
розных ацэнак ад 4 да 5 млн. маладых людзей. У сваёй гаміліі Пантыфік спаслаўся на
сувязі паміж Божым Валадарствам а таямніцаю духоўнага дзяцінства, гаворачы аб святым
Ніно, якога літургічны ўспамін адзначае сёння Касцёл на Філіпінах. Гэты святы надалей
нам абвяшчае, што святло Божай ласкі заззяла ў свеце пагружаным цемраю, нясучы Добрую
Навіну нашага вызвалення ад рабства і вядучы нас шляхам міру, права і справядлівасці.
Паводле Папы жыхары Філіпінаў пакліканы распаўсюджваць Валадарства Хрыста ў свеце,
што фармуе іх глыбоку ідэнтычнасць. “Прыгожы выраз гэтага мы бачылі, калі жыхары
краіны дапамагалі братам і сёстрам, якія пацярпелі ад тайфуна”, - сказаў ён
Спасылаючыся
да паслання св. апостала Паўла да Эфесцаў, што Бог “благаславіў нас у Хрысце ўсялякім
духоўным благаслаўленнем на нябёсах” Францішак падкрэсліў, што гэтыя словы маюць асаблівае
значэнне на Філіпінах, бо яна з'яўляецца першай каталіцкай краінай ў Азіі. “ Гэта
асаблівы дар ад Бога. Гэта благаслаўленне, але тасама і пакліканне. Жыхары Філіпінаў
пакліканы, каб быць цудоўнымі місіянерамі веры ў Азіі ”, - сказаў Святы Айцец.
Францішак
нагадаў, што Бог стварыў свет як цудоўны сад і захацеў, каб мы ім клапаціліся, але
з-за граху чалавек знявечыў гэту натуральную прыгажосць. “Праз грэх чалавек разбурыў
таксама адзінства і прыгажосць нашай чалавечай сям'і, ствараючы сацыяльныя структуры,
якія ўмацоўваюць толькі галечу, ігнаранцыю і карупцыю“, - сказаў Пантыфік.
Папа
нагадаў, што часта, калі мы бачым у сваім жыцці праблемы, розныя цяжкасці, мы часта
спакушаемся, каб ім паддацца. “Д’ябал гэта бацька хлусні. Ён часта хаваецца пад маскай
чароўнасці і заклікае нас быць “мадэрнымі” як усе іншыя. Ён прываблівае нас пераходнымі
прыемнасцямі, павярхоўнымі задавальненнямі. “Такім чынам, мы губляем атрыманыя ад
Бога дары, гуляючы гаджэтамі; марнуючы нашы грошы ў азартнай гульні і піянстве. Мы
замыкаемся ў сабе”, - сказаў Папа і дадаў, што тады мы не засяроджваемся на тым, што
сапраўды важнае і забываемся быць унутрана як дзеці.
Францішак нагадаў, што
Дзіцятка Езус прыпамінае нам аб значэнні аховы нашых сем'яў, і той большай сям'і,
якой з'яўляецца Касцёл – Божая сям'я, ды свет – наша чалавечая сям'я. “Сёння, на
жаль, сям’я мае патрэбу ў абароне ад падступных нападаў і ад праграм, якія супярэчаць
усяму таму, што мы прызнаем за сапраўднае і святое, перад тым усім, што ў нашай культуры
з’яўляецца самым высакародным і прыгожым”, - сказаў ён.
Затым Святы Айцец
дадаў, што нашым абавязкам з’яўляецца ахоўваць, накіроўваць і заахвочваць маладых
людзей, а таксама дапамагаць ім у пабудове грамадства, годнага вялікай духоўнай і
культурнай спадчыны. “Мы павінны клапаціцца пра маладых людзей, не дазваляючы, каб
былі яны пазбаўлены надзеі і асуджаны жыць на вуліцы”, - сказаўФранцішак.
На
заканчэнне Папа даручыў жыхароў Філіпін заступніцтву Езусу, “каб надалей Ён падтрымліваў
хрысціян гэтага цудоўнага народу ў яго пакліканні быць сведкамі і місіянерамі радасці
Евангелля ў Азіі і ва ўсім свеце”. Затым Святы Айцец папрасіў малітваў у сваёй інтэнцыі.