2015-01-17 14:03:02

Кіраўнік Залы Друку: у сустрэчы з сем’ямі быў бачны ўвесь апостальскі досвед Папы


RealAudioMP3 Падчас сустрэчы папы Францішка з філіпінскімі сем’ямі, якая адбылася 16 студзеня 2015 г. сталі відавочнымі ўся “гарачыня і апостальскі досвед” Святога Айца, лічыць кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбадзі. Каментуючы прабыванне Папы на Філіпінах, езуіт звярнуў асаблівую ўвагу менавіта на спантанныя словы Пантыфіка скіраваныя да сем’яў. Францішак настойліва заклікаў супрацьстаяць “культурнай і ідэалагічнай каланізацыі”, якая намагаецца дэфармаваць уяўленне аб сям’і, нагадаў ён. Кс. Ламбардзі перакананы, што гэты зварот Святога Айца яскрава ўпісваецца ў падрыхтоўку да будучага Сінода Біскупаў на тэму ся’мі і Сусветнага дня сем’яў, які будзе адзначацца сёлета ў амерыканскай Філадэльфіі. Езуіт адзначыў, што знаёмства з досведам душпастырства сем’яў, які мае Касцёл на Філіпінах, можа даць штуршок энтузіязму ўсяго Паўсюднага Касцёла ў сферы абароны інстытута сям’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.