2015-01-17 11:30:30

Змены ў візіце Францішка на Філіпіны з прычыны набліжэння трапічнага шторму


RealAudioMP3 У сувязі з набліжэннем да Філіпінаў трапічнага шторму “Аманг”, які ўтварыўся некалькі дзён таму ў Ціхім акіяне, у праграму візіту папы Францішка на востраў Таклабан быў унесены шэраг зменаў. Пасля Эўхарыстыі на тэрыторыі аэрапорта Папа павінен быў абедаць разам з 30 сем’ямі, якія перажылі тайфун “Хаян” у лістападзе 2013 г. і згубілі падчас яго сваіх блізкіх. Абед, аднак, не адбыўся. Францішак сустрэўся з запрошанымі на яго, ўдзяліўшы ім сваё благаслаўленне і выказаўшы словы падтрымкі. Быў адкладзены візіт у нядаўна пабудаваны цэнтр для бедных, названы яго іменем. Святы Айцец не наведваў структуру, а толькі благаславіў яе звонку. Была скарочана таксама сустрэча з духавенствамі ў катэдральным касцёле Палы, адноўленым пасля вялікіх разбурэнняў, нанесеных тайфунам двухгадовай даўніны. Святы Айцец выляцеў ў Манілу на чатыры гадзіны раней, чым гэта было запланавана, каб апярэдзіць набліжэнне моцнага ветру, які суправаджае шторм.










All the contents on this site are copyrighted ©.