2015-01-16 11:33:23

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Філіпін


RealAudioMP3 Сваю “філіпінскую” частку апостальскага падарожжа ў Азію папа Францішак пачаў з візіту ветлівасці да Прэзідэнта краіны Бенігна Акіна ІІІ. Менавіта ў прэзідэнцкім палацы, раніцай 16 студзеня 2015 г. адбылася афіцыйная цырымонія прывітання Пантыфіка. Пасля выканання гімнаў Ватыкана і Філіпін, Святы Айцец пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей, жадаючы кіраўніку дзяржавы і ўсяму яе насельніцтву, Божых ласкаў “мудрасці, праніклівасці, росквіту і міру”. Папа правёў прыватную размову з Бенігна Акінам ІІІ, пазнаёміўся з сям’ёй філіпінскага лідэра і прынёс у дар спецыяльнае факсімільнае выданне марскога атласу XVI ст. з Ватыканскай апостальскай бібліятэкі, у якім сабраны карты знаёмага еўрапейцам той эпохі свету. Пасля гэтай кароткай сустрэчы Папа спаткаўся з іншымі прадстаўнікамі палітычных уладаў Філіпін і членамі дыпламатычнага корпуса.








All the contents on this site are copyrighted ©.