2015-01-15 12:21:21

Францішак і вернікі Шры-Ланкі абмяняліся падарункамі


RealAudioMP3 На заканчэнне Эўхарыстыі, якую папа Францішак цэлебраваў 14 студзеня 2015 г. арцыбіскуп Каломба кардынал Малькольм Ранжыт, уручыў Пантыфіку чэк на 70 тыс. долараў. Гэта сума была сабрана мясцовымі вернікамі спецыяльна на дабрачынныя ініцыятывы Святога Айца. “Мы бедная краіна, але таксам жадаем дапамагаць дабрачыннасці Папы”, сказаў шры-ланкскі пурпурат. У сваю чаргу Францішак уручыў кардыналу Ранжыту копію старажытнага дакумента, які тычыцца гісторыі Касцёла ў Шры-Ланцы, а менавіта дэкрэту XVI ст. які быў выдадзены мясцовым будысцкім каралём Кандзі. Згодна з гэтым дакументам Джозэфу Вазу, кананізаванаму Пантыфікам, дазвалялася абвяшчаць Евангелле на тэрыторыі вострава, будаваць касцёлы, а будыстам – пераходзіць у хрысціянства.

Гэты дакумент, напрыканцы XIX ст. быў прывезены ў Ватыкан, папе Льву ХІІІ арцыбіскупам Цэйлона. Шры-ланкскія біскупы памяталі пра існаванне гэтага дэкрэту і жадалі мець яго ў сябе, улічваючы яго важнасць для гісторыі краіны. Перад візітам папы Францішка у Ватыкане была зроблена яго дакладная копія. Менавіта яе Пантыфік падарыў мясцовай каталіцкай супольнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.