2015-01-15 11:50:10

Пантыфік сустрэўся з былым лідэрам Шры-Ланкі і мясцовымі біскупамі


RealAudioMP3 14 студзеня 2015 г. папа Францішак правёў некалькі незапланаваных раней сустрэч і візітаў. Акрамя наведвання будысцкага храма, ён прыняў былога Прэзідэнта Шры-Ланкі Махінду Раджапаксэ і правёў, выкрэсленую раней з графіка падарожжа, сустрэчу з мясцовымі біскупамі, распавёў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Сустрэча з былым кіраўніком дзяржавы адбылася ў Апостальскай нунцыятуры ў Каломба. Палітык прыбыў на аўдыенцыю разам са сваёй жонкай і братам. Ён правёў на прыватнай размове са Святы Айцом каля 20 хвілін. Махінда Раджапаксэ займаў пост Прэзідэнта Шры-Ланкі амаль на працягу 10 гадоў і саступіў крэсла кіраўніка дзяржавы 9 студзеня 2015 г. – за некалькі дзён да пачатку візіту Святога Айца. Менавіта ён запрасіў Папу наведаць краіну, таму было яго жаданне сустрэцца з ім было “справядлівым і нармальным”, падкрэсліў кс. Ламбардзі. Паводле кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы мірная і спакойная змена ўлады ў Шры-Ланцы, “якой магчыма многія не прадугледжвалі”, з’яўляецца знакам “сталасці” дэмакратыі ў краіне, яе народу і кіраўнікоў.

Сустрэча з біскупамі Шры-Ланкі прайшла ў сядзібе епіскапату ў Каломба. Яна павінна была адбыцца ў першы дзень візіту Папы ў краіну, але з прычыны яго стомленнасці, была адменена. Маючы крыху вольнага часу вечарам 14 студзеня Святы Айцец вырашыў усё ж сустрэцца з іерархамі. Іх размова была “кароткай, але сардэчнай і прыемнай” падкрэсіў кс. Ламбардзі. У ёй Папа патлумачыў сваё бачанне значэння кананізацыі Джозэфа Ваза і ўказаў на важнасць евангелізацыйнай дзейнасці, прыводзячы новага святога ў прыклад.








All the contents on this site are copyrighted ©.