Святы Айцец прывітаў удзельнікаў еўрапейскай сустрэчы па пытаннях веравучэння
Папа Францішак скіраваў
прывітальнае пасланне ўдзельнікам сустрэчы кіраўнікоў камісій па пытаннях веравучэння
пры еўрапейскіх епіскапатах з членамі Кагрэгацыі Веравучэння. Спатканне праходзіць
13-15 студзеня 2015 г. у венгерскім Эштэргоме. Францішак падзякаваў кардыналу Герхарду
Людвігу Мюлеру, прэфекту Кангрэгацыі Веравучэння, за цудоўную ініцыятыву па прызнанні
адказнасці мясцовых епіскапатаў, і асабліва камісій па пытаннях веравучэння, за адзінства
і інтэгральнасць веры і яе перадачу будучым пакаленням.
Пантыфік пажадаў,
каб сустрэча, якая праходзіць у “рэлігійным сэрцы Венгрыі”, у духу калегіяльнасці,
дапамагла адказаць на дактрынальныя і душпастырскія цяжкасці, якія стаяць сёння перад
еўрапейскім кантынентам, з мэтай аднавіць у вернікаў місійны запал і большую адкрытасць
на трасцэндэнтнае вымярэнне жыцця, “без якога Еўропа згубіць “гуманістычны дух”, які
любіць і бароніць”.