2015-01-13 11:47:36

Францішак прыбыў у Шры-Ланку


RealAudioMP3 Раніцай 13 студзеня 2015 г. папа Францішак прыляцеў у першы пункт свайго “азіяцкага” падарожжа – самы буйны горад Шры-Ланкі, Каломба. Пералёт заняў каля 10 гадзін, за якія Пантыфік пераадоліў 7630 км. Праз поўгадзіны пасля вылету з рымскага аэрапорта “Фьюмічына” ён прывітаў журналістаў, якія яго суправаджалі. Папа сам прайшоў уздоўж салона, асабіста вітаючы кожнага прысутнага прадстаўніка СМІ, у той час як раней, звычайна журналісты падыходзілі да Пантыфіка, заўважыў у сваім каментары кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Пасля прызямлення ў міжнародным аэрапорце ў Каломба, калі Святы Айцец сышоў з трапу самалёта, двое дзяцей урычылі яму кветачную герлянду бела-жоўтых колераў, а група моладзі выканала традыцыйныя танцы. Папу асабіста прывітаў Прэзідэнт Шры-Ланкі Майтрыпала Сірысен. Яго прамова была сардэчнай, але карацейшай за звычайныя прэзідэнскія прывітальныя звароты. Ён падкрэсліў, што быў абраны на пост кіраўніка дзяржавы зусім нядаўна і вельмі рады пачаць сваю кадэнцыю з прыняцця Пантыфіка. Ён выказаў радасць з прычыны таго, што Францішак вырашыў пачаць свой візіт у Азію са Шры-Ланкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.