Пачынаецца падарожжа Папы ў Шры-Ланку і на Філіпіны
Вечарам 12 студзеня
2014 г. пачнецца Апостальскае падарожжа папы Францішка ў Шры-Ланку і на Філіпіны.
З Ватыкана Пантыфік накіруецца ў рымскі аэрапорт “Фьюмічына”, адкуль, каля 19.00 па
мясцовым часе, самалётам італьянскай авіякампаніі “Аліталія” выляціць у першы пункт
свайго візіту – самы буйны горад Шры-Ланкі, Каломба. Пералёт зойме каля 10 гадзін.
За гэты час Пантыфік пераадоліць 7630 км, пралятаючы над Італіяй, Албаніяй, Грэцыяй,
Турцыяй, Іранам, Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, Аманам, Індыяй і Шры-Ланкай. У Каломба
Святога Айца будуць вітаць новаабраны Прэзідэнт Шры-Ланкі Майтрыпала Сірысен, некаторыя
прадстаўнікі ўраду, дыпламаты, мясцовыя біскупы, святары і вернікі. Менавіта ў аэрпорце
Пантыфік звернецца са сваёй першай прамовай. У Шры-Ланцы ён прабудзе да 15 студзеня
2015 г. Тут Папа сустрэнецца з мясцовым епіскапатам, палітычнымі ўладамі, прадстаўнікамі
будыскай, індуіскай, мусульманскай і розных хрысціянскіх супольнасцяў. Францішак узначаліць
Эўхарыстыю падчас якой кананізуе мясцовага святара Джозэфа Ваза, а таксама наведае
мясцовы марыйны санктуарый. Затым ён працягне сваё “азіяцкае” падарожжа на Філіпінах.
У нядзедю 11 студзеня, Святы Айцец па традыцыі наведаў рымскую базыліку Санта
Марыя Маджорэ, дзе ў малітве даверыў свой візіт апецы Маці Божай.