Апостальская Сталіца
на сённяшні дзень падтрымлівае поўныя дыпламатычныя адносіны са 180 дзяржавамі. Гэты
спіс замыкае Паўднёвы Судан, з якім адпаведнае пагадненне было падпісана 22 лютага
2013 г. Да гэтых краін могуць быць дададзены Еўрапейскі Саюз, Суверэнны Ваенны Мальтыйскі
Ордэн і спецыяльная місія, якая дзейнічае пры Палестынскай дзяржаве. Святы Пасад прысутнічае
ў якасці назіральніка ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляецца членам 7 устаноў
яе сістэмы. Апрача таго, Апостальская Сталіца мае статус назіральніка або члена ў
8 іншых міжнародных і 5 рэгіянальных арганізацыях. 5 снежня 2011 г. у Жэневе, Рада
Міжнароднай арганізацыі па міграцыі прыняла Святы Пасад у свае структуры ў якасці
члена.
На працягу 2014 г. ватыканскай дыпламатыяй быў заключаны шэраг новых
пагадненняў. У студзені 2014 г. паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Камерун
была падпісана дамова аб прызнанні юрыдычнага статуса Каталіцкага Касцёла ў гэтай
афрыканскай краіне. Быў заключаны шэраг дыпламатычных пагадненняў з Рэспублікай Мальта,
Венгрыяй, Бурундзі, Каба-Вэрдэ і Сербіяй.