2015-01-10 12:33:17

Францішак сустрэўся з удзельнікамі канферэнцыі па Гаіці


RealAudioMP3 10 студзеня 2015 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў канферэнцыі прысвечанай 5-годдзю землятруса на Гаіці, які ўнёс жыцці каля 230 тыс. чалавек і амаль 3 млн. людзей пакінуў без даху на галавой. Аднадзённы форум, арганізаваны Папскай радай “Cor Unum” і Папскай камісіяй па справах Лацінскай Амерыкі праходзіць у Ватыкане. Падчас яго абмяркоўваюцца пытанні матэрыяльнага і духоўнага адраджэння Гаіці. “Шмат было зроблена за гэты перыяд, каб аднавіць краіну!”, заўважыў Папа, але ў той жа час падкрэсліў, што працы засталося нямала. Ён пажадаў, каб дзейнасць у дадзеным накірунку грунтававалася на трох стаўпах: чалавечай асобе, касцёльнай еднасці і дзейнасці мясцовага Касцёла. Францішак перакананы, што ў фундаменце адраджэння краіны павінна быць інтэгральнае бачанне чалавечай асобы. “Нашым першым клопатам павінна быць дапамога чалавеку, кожнаму чалавеку, упоўні жыць як асоба. Няма сапраўднага аднаўлення краіны без аднаўлення асобы ў яе поўні. Гэта прадугледжвае намаганні, каб кожны чалавек на Гаіці меў усё неабходнае з матэрыяльнага пункту гледжання, а ў той жа час мог карыстацца ўласнай свабодай, адказнасцю і жыць духоўным і рэлігійным жыццём. Чалавечая асоба мае трасцэндэнты гарызонт, які ёй уласцівы, і Касцёл першы, хто не можа гэтага хаваць”, сказаў Папа.

Паводле Святога Айца, гуманітарная і душпастырская дзейнасць не павінны быць канкурэнтнымі, але ўзаемадапаўняльным – “яны патрабуюць адна адну”: “разам дапамагаюць выхаванню на Гаіці сталых асобаў і хрысціян, якія ў сваю чаргу могуць прысвяціць сябе дабру сваіх братоў”. “Няхай уся дапамога прадстаўленая Касцёлам гэтай краіне, будзе накіравана на інтэгральнае дабро асобы!”, - пажадаў Пантыфік.

У справе адбудовы краіны пасля землятрусу Францішак адзначыў важнасць касцёльнага адзінства – супрацоўніцтва паміж рознымі касцёльнымі структурамі. “Любоў з’яўляецца больш сапраўднай і моцнай калі перажываецца ў адзінстве. Адзінства сведчыць, што любоў азначае не толькі дапамогу іншаму, але з’яўляецца вымярэннем, якой прасяквае ўсё жыццё і разбурае ўсе бар’еры індывідуалізма, якія перашкаджаюць сустрэчы. Любоў – гэта ўнутранае жыццё Касцёла і яна аб’яўляецца ў касцёльным адзінстве”, падкрэсліў Святы Айцец.

Папа адзначыў таксама важнасць дзейнасці мясцовага Касцёла, праз якую ўсе людзі маглі б “дакрануцца” да хрысціянскага досведу. У сваю чаргу сведчанне евангельскай любові становіцца эфектыўным, калі падтрымліваецца асабістымі адносінамі з Езусам ў малітве, слуханні Божага Слова і прыступанні да сакрамэнтаў. Тут знаходзіцца “сіла” мясцовага Касцёла, заўважыў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.