2015-01-10 08:52:04

Святы Пасад ахвяраў значную суму на дапамогу ахвярам Эболы


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца выказала глыбокую ўдзячнасць мясцовым Каталіцкім Касцёлам у Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ за своечасовы адказ на крызіс, выкліканы вірусам Эбола, а для ўмацавання іх намаганняў у пераадоленні гэтай надзвычайнай сітуацыі аказала ім фінансавую дапамогу ў памеры 3 млн. еўра. Гэтыя сродкі прызначаны для структур, які падтрымлівае Касцёл, на паляпшэнне ўзроўню паслугаў медыцынскіх установаў, на грамадскія ініцыятывы і душпастырскі клопат аб хворых і медыцынскім персанале. Яны будуць выкарыстаны на набыццё лекаў першай неабходнасці, транспартыроўку хворых і на абнаўленне структур, якія дзейнічаюць у ахопленым эпідэміяй рэгіёне. Частка ахвяравання, будзе накіравана на развіццё і ўмацаванне стратэгій па барацьбе з распаўсюджваннем віруса Эбола, а таксама для дапамогі сем’ям, якія пацярпелі ад эпідэміі і дзецям сіротам. Апостальская Сталіца заклікае таксама ўсіх дабрачынцаў, павялічыць ахвяраванні на знак салідарнасці з пакутуючымі ад вірусу Эбола.








All the contents on this site are copyrighted ©.