2015-01-07 10:49:33

Францішак да французскіх імамаў: супольна служыць міру, братэрству і праўдзе


RealAudioMP3 Пантыфік сардэчна прывітаў дэлегацыю французскіх імамаў, якія з 6 студзеня 2015 г. знаходзяцца з візітам у Рыме. Яны ўдзельнічаюць у трохдзённай мусульманска-каталіцкай канферэнцыі пад назвай “Хрысціянска-мусульманскі дыялог у Францыі”. 7 студзеня 2015 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, на якой прысутнічалі прадстаўнікі ісламу, Папа пажадаў удзельнікам форуму, асабліва ў час Божага Нараджэння, “працягваць з мужнасцю супольныя намаганні на службе міру, братэрству і праўдзе”. У рамках форума прадугледжана сустрэча ісламскага духавенства са студэнтамі каталіцкай і ісламскай тэалогіі. Запланавана таксама іх спатканне са старшынёй Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, французскім кардыналам Жан-Луі Таранам. Таксама падчас агульнай аўдыенцыі Францішак сардэчна прывітаў дэлегацыю былых польскіх вязняў канцэнтрацыйнага лагера “Аўшвіц”, вызваленне якога адбылося 70 гадоў таму. Іх суправаджалі былыя зняволеныя нацысцкіх лагераў з Францыі, Германіі і Чэхіі. Пантыфік атрымаў з іх рук статуэтку “Дар памяці” Міжнароднага асвенцымскага камітэту. У аўдыенцыі прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Міжнароднага дома сустрэч моладзі ў Асвенцыме і маладыя навучэнцы пры канцэрне “Volkswagen”.

Канцэнтрацыйны лагер “Аўшвіц” быў вызвалены 27 студзеня 1945 г. савецкімі войскамі. Ён стаў для ўсіх сімвалам тэрору, генацыду і Халакоста. Менш чым за пяць гадоў існавання “Аўшвіца” ад рук нацыстаў тут загінула ад 1 да 1,5 млн. чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.