2015-01-07 12:10:53

Папа сустрэнецца з Ангелай Меркель


RealAudioMP3 Святы Айцец прыме 21 лютага 2015 г. на прыватнай аўдыенцыі Канцлера Германіі Ангелу Меркель. Інфармацыю пацвердзіў намеснік кіраўніка Залы Друку Святога Пасаду Чыра Бэнэдэціні. Гэта будзе другі візіт кіраўніка германскага ўрада ў Ватыкан падчас пантыфікату папы Францішка. У маі 2013 г. каля 50 хвілін ён размаўляў з Меркель, у прыватнасці, пра фінансавы крызіс у Еўропе і яго наступствы. У той час яны таксама закранулі сацыяльна-палітычную, эканамічную і рэлігійную сітуацыю ў Еўропе і свеце. Асаблівая ўвага звярталася на клопат аб правах чалавека, пераслед хрысціян, рэлігійную свабоду і міжнароднае супрацоўніцтва на карысць міру. Папа і Канцлер абмяняліся поглядамі на Еўропу “як на супольнасць каштоўнасцяў і яе адказнасць у свеце”. У маі 2013 г. яны выказалі пажаданне, “каб усе грамадзянскія і рэлігійныя кампаненты спрыялі развіццю, заснаванаму на годнасці чалавека і нахтнёнаму прынцыпамі субсідыярнасці і салідарнасці”.

Трэба адзначыць, што заклапочанасць Пантыфіка ў апошні час выклікае, у прыватнасці, сітуацыя ва Украіне і еўрапейская палітыка адносна бежанцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.