2015-01-05 13:05:43

Святы Пасад супраць абыякавасці міжнароднай супольнасці да Блізкага Усходу


RealAudioMP3 Святы Пасад зноў настойліва заклікае міжнародную супольнасць прыняць удзел у вырашэнні праблем на Блізкім Усходзе. Яна можа спыніць насілле, нянавісць і вайну, і забяспечыць, каб усе, без выключэння, мелі права на свабоду рэлігіі і жыцця ў сябе на радзіме, напісаў на старонках “L’Osservatore Romano” прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Паводле кардынала Леанарда Сандры, міжнародная супольнасць зараз абыякава ставіцца да таго, што адбываецца ў рэгіёне.

Святы Пасад пастаянна намагаецца вывесці свет з гэтай абыякавасці. Ён робіць гэта праз папскую дыпламатыю, як у двухбаковых адносінах, так і ў рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Па словах кардынала Сандры, ужо можна казаць аб першых дасягненнях. Перш за ўсё, была мабілізавана грамадская думка, у падтрымку хрысціян на Блізкім Усходзе ўключыліся некаторыя краіны. Хрысціянам дапамагаюць эміграваць у Амерыку і Еўропу. Але ватыканскі іерарх нагадвае, што важна не толькі забеспечыць права да міграцыі, але і магчымасць вяртання ў сваю краіну. Блізкі Усход без хрысціян не будзе сабой, падкрэсліў прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.