2014-12-30 12:14:21

Папа Францішак наведае марыйны санктуарый у Пампеях


RealAudioMP3 21 сакавіка 2015 г. папа Францішак наведае Пампеі і памоліцца ў санктуарыі Маці Божай Ружанцовай. Гэты візіт распачне трэцяе апостальскае падарожжа Святога Айца ў італьянскі рэгіён Кампанія. Па словах арцыбіскупа Тамаза Капута, візіт Пантыфіка – вялікі падарунак для мясцовай супольнасці. “Мы чакаем, што папа Францішак пакажа нам шлях, па якім трэба ісці, каб быць яшчэ бліжэй да народа і салідарней з ім”, - сказаў іерарх.

У мінулым Рымскія Пантыфікі ўжо не раз наведвалі Пампеі. У 1979 г. менавіта з марыйнага санктуарыя распачаў сваё апостальскае падарожжа ў Неапаль св. Ян Павел II, куды затым вярнуўся ў 2003 г. для закрыцця Года Ружанца. Бэнэдыкт XVI таксама наведаў касцёл Маці Божай Ружанцовай у Пампеях у 2008 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.