2014-12-30 11:55:16

Ватыканская бібліятэка будзе супрацоўнічаць з Кітаем


RealAudioMP3 Пагадненне з нацыянальнымі бібліятэкамі шэрагу краін нядаўна падпісаў Бібліятэкар Рымскага Касцёла, арцыбіскуп Жан-Луі Бруге. Так, нядаўна было заключана дамова з Сербіяй. Нацыянальная бібліятэка ў Бялградзе была спалена падчас Другой сусветнай вайны па загадзе Гітлера. Паколькі некаторыя архівы па Сербіі знаходзяцца ў Ватыканскай бібліятэцы, яна прапанавала іх сербам, каб тыя маглі вярнуць прынамсі нешта са сваёй гістарычнай памяці.

Рэсурсамі Ватыканскай бібліятэкі змогуць карыстацца таксама спецыялісты з Балгарыі і шэрагу краін Лацінскай Амерыкі, такіх як Коста-Рыка, Куба, Калумбія і Чылі.

Арцыбіскуп Бруге лічыць вельмі важнымі, таксама з дыпламатычнага пункту гледжання, адносіны Бібліятэкі з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Ён паведаміў, што ў Пекіне і ў буйных універсітэцкіх гарадах краіны пройдуць выставы пад эгідай Святога Пасаду і КНР (хоць абедзве краіны не падтрымліваюць дыпламатычныя адносіны), прысвечаныя старым кітайскім рукапісам перыяду апошняй дынастыі. Гэта будзе ў 2017 годзе. На думку кіраўніка Ватыканскай бібліятэкі, ініцыятыва можа стаць “першым маленькім крокам на шляху да ўзаемнага прызнання на дыпламатычным узроўні”.







All the contents on this site are copyrighted ©.