2014-12-30 13:18:54

Бэнэдыкт XVI сустрэне Новы Год з братам


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI сустрэне Новы Год у Ватыкане разам са сваім старэйшым братам, кс. Георгам Ратцынгерам. Былы дырэктар сусветна вядомага хору “Regensburger Domspatzen” сказаў у інтэрв’ю радыёстанцыі “Bayerischen Rundfunk”, што застанецца там да 16 студзеня 2015 г. “У Ватыкане я не толькі цаню кампанію майго малодшага брата, але і добрую ежу. Я ўсё яшчэ маю добры апетыт”, - сказаў прэлат з іроніяй. 15 студзеня яму споўніцца 91 год. Пажылы святар таксама высока цэніць мяккі клімат Італіі ў зімовы перыяд.

Кажучы пра паўсядзённае жыццё свайго малодшага брата, Папы на пенсіі, кс. Ратцынгер сказаў: “Цяпер ён адчувае сябе больш свабодным. Раніцай займаецца карэспандэнцыяй, у другой палове дня часта прымае гасцей. Усё гэта адбываецца ў нязмушанай абстаноўцы”, - сказаў святар.

На яго думку, “наогул кажучы, пра Бэнэдыкта XVI вельмі добра клапоцяцца”. Пасля смерці яго дамовай гаспадыні, 88-гадовай Агнес Хайндль, якая памёрла ў лістападзе 2013 г., бытам Папы на пенсіі займаецца сястра Лаўрэнтэ. Францішканка з Кангрэгацыі Святой Сям’і з Малерсдорф гатуе ежу і займаецца выпечкай. Гэта ўсё трапляе не толькі на стол Бэнэдыкта XVI, але і “цешыцца добрай рэпутацыяй” сярод іншых жыхароў Ватыкана, прызнаўся кс. Георг Ратцынгер.







All the contents on this site are copyrighted ©.