2014-12-28 14:13:36

Папа перад “Анёл Панскі”: Езус набліжае пакаленні і аб’ядноўвае сем’і ( поўны тэкст)


RealAudioMP3 “Езус гэтаТой, які набліжае розныя пакаленні. Ён крыніца той любові, якая аб'ядноўвае сем'і і людзей, які перамагае кожны недавер, кожную замкнутасць, кожную адлегласць”, - сказаў Папа падчас малітвы ”Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 28 снежня 2014 г. Пантыфік спаслаўся на Святую Сям'ю, якой літургічны ўспамін адзначаецца сёння, падкрэсліў, што добрыя адносіны паміж маладымі і пажылымі асобамі маюць вырашальнае значэнне для разціцця грамадзянскай і касцельнай супольнасці. ”Дарагія браты і сёстры, добры дзень. У гэту першую нядзелю пасля Божага Нараджэння, калі мы яшчэ надалей жывём радаснай атмасферай святаў, Касцёл заклікае нас сузіраць Святую Сям'ю з Назарэта. Сённяшняе Евангелле гаворыць нам пра Панну Марыю і святога Юзафа ў хвіліне, калі яны сорак дзён пасля нараджэння Езуса, ідуць у іерусалімскую святыню. Яны робяць гэта з-за рэлігійнай паслухмянасці Закону Майсея, які загадвае,каб першароднага сына прынесці ў ахвяру Пану (Лк.22-24).

Мы можам ўявіць сабе гэтую маленькую сям'ю, сярод так шматлікіх людзей, у вялікіх дварах святыні. Яна не кідаецца ў вочы, не вылучаецца нічым... Яшчэ не заўважаецца! Двое пажылых людзей, Сімяон і Ганна, натхнёныя Святым Духам, падыходзяць і пачынаюць славіць Бога за тое Дзіця, у якім яны распазнаюць Месію, святло і збаўленне Ізраэля ( Лк.2,22-38). Гэта простае здарэнне, але багатае ў прароцтва: сустрэча маладой пары, якая поўная радасці і веры дзеля ласкаў Пана; а таксама двух старэйшых асоб, поўных радасці і веры дзеля дзеяння Святога Духа. Хто робіць тое, што сустракаюцца? Езус. Езус робіць тое, што сустракаюцца маладыя і пажылыя асобы. Езус гэта Той, які набліжае розныя пакаленні. Ён крыніца той любові, якая аб'ядноўвае сем'і і людзей, які перамагаек кожны недавер, кожную замкнутасць, кожную адлегласць. Гэта прымушае нас падумаць таксама пра нашых бабуль і дзядуль: як важна іх прысутнасць! Як каштоўным з'яўляецца іх роля ў сям'і і ў грамадстве! Добрыя адносіны паміж маладымі і пажылымі людзьмі маюць вырашальнае значэнне для развіцця грамадзянскай і касцельнай супольнасці. І гледзячы на гэтых двух пажылых людзей, на Сімяона і Ганну, мы вітаем з гэтага месца, з апладысментамі, усіх бабуль і дзядуляў свету!

Пасланне, якое перадае Святая Сям'я – гэта перш за ўсё пасланне веры. У сямейным жыцці Марыі і Юзафа Бог сапраўды знаходзіцца ў цэнтры, ў асобе Езуса.Таму Сям'я з Назарэта святая. Чаму? Таму,што засяроджваецца на Езусу.

Калі бацькі і дзеці разам дыхаць гэтай атмасферай веры, то яны атрымліваюць энергію, якая дазваляе ім перамагаць выпрабаванні, таксама цяжкія спробы, як паказвае досвет Святой Сям'і, напрыклад, у выпадку драматычнага ўцёку ў Егіпет, гэта цяжкае выпрабаванне.

Дзіцятка Езус разам са сваёй Маці Марыяй і святым Юзафам з'яўляюцца простай, але празрыстай іконай сям'і. Святло, якое выпраменьваецца ад яе, гэта святло міласэрнасці і збаўлення для ўсяго свету, святло ісціны для кожнага чалавека, для ўсёй чалавечай сям'і, і для асобных сем'яў. Гэтае святло, якое зыходзіць ад Святой Сям'і, заахвочвае нас ахвяроўваць чалавечае цяпло ў гэтыя сямейныя сітуацыі, у якіх, па розных прычынах, не хапае спакою, не хапае гармоніі і не хапае прабачэнне. Няхай наша канкрэтная салідарнасць праявіцца асабліва да тых сем'яў, якія жывуць у найбольш складаных сітуацыях дзеля хвароб, адсутнасці працы, дыскрымінацыі, неабходнасці эміграваць... У гэты момант мы спынімся на хвілінку, каб у маўчанні памаліцца за ўсе тыя сем'і, якія апынуліся ў цяжкаксці, з-за хвароб, адсутнасці працы, дыскрымінацыі, неабходнасці эміграцыі, ці з прычыны цяжкасцяў, каб зразумецца, ці таксама з-за недахопу еднасці. У цішыні памолімся за ўсе гэтыя сем'і”.

Пасля марыйнай малітвы папа Францішак маліўся за пасажыраў малайскага самалёта, які знік без вестак, калі ляцеў з Інданэзіі ў Сінгапур. Таксама Пантыфік маліўся за пасажыраў судна, якое загінула на водах Адрыятычнагна мора. “Я з любоўю і малітвай побач усіх сямейнікаў і тых, хто пакутуюць ў гэтых цяжкіх сітуацыях, а таксама і тых, хто ўдзельнічае ў іх выратаванні", - сказаў Папа.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.