2014-12-28 10:48:06

Памёр арцыбіскуп Джузэпэ Піттаў – былы сакратар Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі


RealAudioMP3 У Токіа 26 снежня 2014 г., ва ўзросце 86 гадоў памёр італьянскі езуіт арцыбіскуп Джузэпэ Піттаў, былы сакратар Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Памерлы іерарх быў рэктарам Папскага Грыгарыянскага Універсітэта, а таксама канцлерам Папскай Акадэміі навук. Займаў шматлікія важныя пасады ў Ордэне езуітаў. Амаль 30 гадоў вёў місіянерскую дзейнасць у Японіі, за што тагачасны імператар Хірахіта прызнаў яму адну з самых прэстыжных узнагарод сваёй краіны – Ордэн Узыходзячага сонца, як “сведчанне падзякі, павагі і любові, якія Японія мае да гэтага законніка і выдатнага навукоўца, які сваёй працай ўнёс вялікі ўклад у культуру маладых японцай, якія мелі гонар быць яго вучнямі”.

Спачувальную тэлеграму на імя генерала Таварыства Езуса, кс. Адольфа Нікаласа, скіраваў папа Францішак. Пантыфік назваў памерлага арцыбіскупа Піттаўа “годным да наследавання Божым слугою, які жыў справаю Евангелля”. Святы Айцец узгадаў “яго поўнае шчырасці місіянерскае апостальства ў Японіі”. Акрамя таго Папа выказваў яму падзяку за яго адданае служэнне Апостальскай Сталіцы і Ордэну езуітаў.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.