2014-12-28 09:58:17

Алі Агджа наведаў магілу св. Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 Алі Агджа, былы турэцкі тэрарыст, які ў 1981 г. спрабаваў забіць Яна Паўла ІІ, 27 снежня 2014 г. усклаў кветкі на яго магіле ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане. Былы кілер зрабіў гэта ў 31-ю гадавіну сустрэчы з Пантыфікам, які наведаў яго ў рымскай турме “Рэбібія” і ў прыватнай размове сказаў былому кілеру, што дараваў яму за спробу заціцця яго.
Намеснік Залы Друку Апостальскай Сталіцы айцец Чыра Бэнэдэцціні паінфармаваў, што візіт Агджы пра магіле св. Яна Паўла ІІ працягваўся некалькі хвілін. Прадстаўнік Святога Пасаду дадаў, што Агджа без ніякіх праблем мог увайсці ў базыліку, таму што ў Ватыкане не праводзіцца супраць яго ніякі судовы разбор.

У 2010 г. былы тэрарыст быў вызвалены з турмы, які ў зняволенні правёў амаль 30 гадоў. Агджа ад даўна выказваў жаданне наведаць Ватыкан і магілу св. Яна Паўла ІІ. Акрамя таго ён нядаўна заявіў, што мае намер наведаць таксама Кракаў і Вадавіцэ.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.