Францішак асабіста патэлефанаваў іракскім бежанцам напярэдадні Божага Нараджэння
Папа Францішак патэлефанаваў
напярэдадні Божага Нараджэння хрысціянскім бежанцам, якія знаходзяцца ў іракскім Эрбіл,
і выказаў ім сваю падтрымку. Падчас прамой сувязі Пантыфік звярнуўся да некалькі сотняў
вернікаў, сабраных ў вялікім зале, размешчаным у паўночным прыгарадзе горада. Тэлеканал
італьянскага епіскапата “TV2000” перадаваў зварот Святога Айца ў прамым эфіры. “Вы
цэлебруеце цяпер св. Імшу, і я разам з кожным з вас падчас гэтай Эўхарыстыі – абдымаю
ўсіх вас”, - сказаў Фрэнцішак у сваім прывітанні, якое было пераведзена на арабскую
мову. Уцекачы падобныя “на Езуса ў тую ноч Яго нараджэння: для Яго не знайшлося месца,
Ён быў выгнаны і вымушаны бегчы ў Егіпет, каб выратавацца”, - сказаў Папа.
Ён
нагадаў, што тыя, якія жывуць у нястачы, названы ў Евангеллі братамі Езуса: “церпячыя
з’яўляюцца целам Хрыста”, - адзначыў Пантыфік. Ён прызнаўся, што падчас Божага Нараджэння
думае асабліва пра дзяцей-бежанцаў, юнакоў і дзяўчат, якіх забіваюць або эксплуатуюць,
пра старых, хто пражыў сваё жыццё, і цяпер пакутуе ад гэтага крыжа. “У маім сэрцы
сёння знаходзяцца дзеці і пажылыя людзі”, - падкрэсліў на заканачэнне свайго тэлефоннага
звароту да бежанцаў папа Францішак.