2014-12-26 14:02:03

Даклад: пераслед хрысціян у мусульманскіх краінах не выпадковы і сістэматычны


RealAudioMP3 Амерыканскі “Gatestone Institute” працягвае публікацыю дакладаў пра пераслед хрысціян у свеце. Новая справаздача змяшчае інфармацыю аб злачынствах супраць хрысціян як у краінах з мусульманскай большасцю, так і пра сітуацыю з пераследам паслядоўнікаў Хрыста ў пераважна хрысціянскіх краінах. Так, у Іраку баевікі “Ісламскай дзяржавы” разбурылі старажытны “зялёную царкву” у горадзе Тыкрыт, якая належыць асірыйскай супольнасці. Цікава, што яна была цалкам адноўлена ў 1990 г. па загадзе Садама Хусэйна. У Нігерыі мноства хрысціянскіх храмаў і навучальных устаноў былі вымушаныя зачыніцца на тэрыторыях падкантрольных “Бока Харам”. Каля 350 хрысціян былі забітыя ў выніку нападаў. У Пакістане 4 мусульманіна згвалтавалі 15-гадовую хрысціянку і знялі злачынства на відэа.У Саудаўскай Аравіі былі затрыманы за “практыку хрысціянства” 27 вернікаў, у тым ліку жанчыны і дзеці. Гэта толькі некалькі прыкладаў пераследу паслядоўнікаў Хрыста з краін з мусульманскай большасцю.

Што тычыцца антыхрысціянскіх акцый на тэрыторыі пераважна хрысціянскіх дзяржаў, аўтары дакладу прыводзяць прыклады вандалізму ў амерыканскім Калумбусе. У Даніі, якая ў 2013 г. прызнана “самай шчаслівай краінай свету”, хрысціяне блізкаўсходняга паходжання падвяргаюцца нападкам з боку мусульман.

Факты, прыведзеныя ў дакладзе, маюць на мэце даказаць, што пераслед хрысціян у ісламскім свеце не выпадковы і сістэматычны. Яго прычына караніцца ў светапоглядзе, заснаваным на законах шарыяту.







All the contents on this site are copyrighted ©.