2014-12-25 12:35:51

Папа на Божае Нараджэнне: дазвольце Богу наблізіцца да вас


RealAudioMP3 “Як моцна сённяшні свет патрабуе пяшчоты!” - адзначыў Францішак 24 снежня 2014 г. познім вечарам падчас св. Імшы на Божае Нараджэнне ў базыліцы св. Пятра. Папа казаў у сваёй гаміліі пра цярплівасць, блізкасць, пакору і пяшчоту Бога. Ён звярнуў увагу, што, калі мы сузіраем нованароджанага Езуса, Які ляжыць у яслях, мы павінны задумацца: “Як прымаем пяшчоту Бога? Я дазваляю, каб Ён прыйшоў да мяне, абняў мяне ці перашкаджаю Яму наблізіцца?”. Але самае галоўнае, дадаў Папа, нават не шукаць Бога, а дазволіць, каб гэта Ён мяне знайшоў і наблізіўся з пяшчотай. Затым Пантыфік спытаў: “Ці ёсць у нас мужнасць пяшчотна прыняць складаныя сітуацыі і праблемы людзей, якія стаяць вакол нас, ці, хутчэй, мы аддаем перавагу безасабовым рашэнням, магчыма, эфектыўным, але пазбаўленым цяпла Евангелля?”. Францішак таксама звярнуў увагу на тое, што Бог у любові падыходзіць да нашай мізэрнасці. “Ён сам робіць сябе маленькім, каб лягчэй сустрэцца з намі. Таму мы не можам не адчыніць дзверы нашага сэрца, а не папрасіць Яго: “Пане, дапамажы мне быць як Ты, дай мне ласку адчувальнасці у самых складаных абставінах жыцця, дай мне ласку блізкасці у абліччы кожнай патрэбы, лагоднасці ў кожным канфлікце”, - сказаў Папа і заклікаў сузіраць яслі, таму што менавіта там можна “убачыць святло вялікае”. Яго ўбачылі простыя людзі, якія жадалі прыняць дар Божы. У адрозненне ад людзей пышлівых, ганарлівых, якія ўстанаўліваюць правы паводле сваіх асабістых крытэрыяў, якія прымаюць паставу закрытасці”, - сказаў на заканчэнне папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.