2014-12-24 13:40:43

2014 год Францішка ў лічбах


RealAudioMP3 2014 год выдаўся для Святога Айца вельмі плённым. Ён правёў 5 замежных падарожжаў у 7 еўрапейскіх і азіяцкіх краін, у тым ліку у Палестынскую аўтаномію. Столькі ж разоў ён падарожнічаў па Італіі і наведаў 8 парафій Рыма. Падчас 3 абрадаў хросту Францішак удзяліў гэты сакрамэнт 43 асобам, у тым ліку 32 дзецям. Папа пасвяціў 13 святароў, аднаго біскупа і благаславіў шлюб 20 пар. 24 арцыбіскупам мітрапалітам ён уручыў паліі. На сваім першым кансісторыі прызначыў 19 кардыналаў. Францішак прыняў на аўдыенцыях 76 палітыкаў з 66 краін і міжнародных арганізацый. Падчас 13 абрадаў беатыфікацыі былі абвешчаны благаслаўлёнымі 137 асоб. Святы Айцец узначаліў таксама 3 кананізацыі, дзякуючы якім Касцёл атрымаў 11 новых святых. У мінаючым годзе адбыліся 43 агульныя аўдыенцыі, у якіх прынялі ўдзел, па меншай меры, 1,2 млн асоб з усяго свету. Менавіта такой была колькасць квіткоў, выдадзеных вернікам для ўваходу на плошчу св. Пятра.







All the contents on this site are copyrighted ©.