2014-12-20 11:57:38

Ватыканская дыкастэрыя: гамілія не можа быць імправізаванай


RealAudioMP3 Новая гамілістычнай дырэкторыя была разаслана мясцовым епіскапатам Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Дэкрэт аб гэтым быў змешчаны на старонках ватыканскай “L’Osservatore Romano”. Новы дакумент складаецца з двух галоўных частак прысвечаных гаміліі ў літургічным кантэксце і “мастацтву прапаведвання”. Іх дапаўняюць два дадаткі: аб сувязі паміж гаміліяй і навучаннем Касцёла, а таксама са спасылкамі на дактрынальныя дакументы на тэму гаміліі. Публікацыя тэксту дырэкторыі была аўтарызавана папам Францішкам.

У якасці каментара да яго на старонках ватыканскай газеты быў апублікаваны артыкул сакратара Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў арцыбіскупа Артура Роша пад назвай “За амбонай не імправізуюць”. У ім аўтар патлумачыў, што дырэкторыя паклікана дапамагчы знайсці адказы на пытанні аб прыродзе гаміліі, яе зместу і патрабаваннях да прапаведнікаў.

Гамілія займае асаблівае месца ў цэлебрацыі святых таямніц. Каштоўнасць гаміліі паходзіць ад яе эўхарыстычнага кантэксту, таму яна “пераўзыходзіць любую катэхезу”. Гамілія з’яўляецца “самым высокім момантам дыялогу паміж Богам і Яго народам, перад сакрамэнтальнай камуніяй”, нагадаў іерарх.

Для біскупа ці святара, асабліва пробашча, гамілістычнае прапаведванне з’яўляецца галоўнай часткай яго навучання, “гэта значыць служэння – дараванага і прынятага у момант сакральнага пасвячэння – абвяшчаць Евангелле Езуса Хрыста”. Гамілія можа дапамагчы “тым, хто яе слухае лепш прымаць у сэрца Слова, якое перамяняе жыццё тых, хто ажыцяўляе яго на практыцы”. Менавіта па гэтай прычыне гамілія не можа быць імправізаванай, падкрэсліў арцыбіскуп Рош.

Іерарх падкрэсліў, што прапаведнік павінен ведаць і пастаянна абуджаць у сабе ўсведамленне таго, што Касцёл патрабуе ад яго, давяраючы яму місію ламання хлеба Божага слова на эўхарыстычнай асамблеі, што прадпісваюць літургічныя кнігі адносна гэтай выключнай дзейнасці, якія кампетэнцыі ён павінен развіваць у сабе, а таксама якімі з’яўляюцца сапраўдныя патрэбы і чаканні вернікаў, сабраных на малітве з ім.








All the contents on this site are copyrighted ©.